https://bel.sputnik.by/20190705/troickij-kostel-u-gervyatah-gistoryya-1041898547.html
Беларускі Нотр-Дам: гісторыя стварэння Троіцкага касцёла ў Гервятах
Беларускі Нотр-Дам: гісторыя стварэння Троіцкага касцёла ў Гервятах
Sputnik Беларусь
Вялікі ўнёсак у рэканструкцыю і аднаўленне храма зрабіў настаяцель прыхода Леанід Нясцюк - менавіта ён пераўтварыў звычайны касцёл у маленькую Швейцарыю. 05.07.2019, Sputnik Беларусь
2019-07-05T13:29+0300
2019-07-05T13:29+0300
2019-07-09T10:07+0300
спадчына
у беларусі
касцёл
рэлігія
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104189/86/1041898650_0:122:1201:800_1920x0_80_0_0_cfbac47155dd9e427d47a069fa048326.jpg
Троіцкі касцёл у сучасным выглядзе быў пабудаваны ў Гервятах у 1903 годзе на месцы драўлянага будынка 1526 года. Гэты выдатны прыклад неагатычнага стылю часта называюць беларускім Нотр-Дамам і маленькай Швейцарыяй – такіх велічных і прыгожых каталіцкіх касцёлаў па ўсім свеце сапраўды няшмат. Касцёл, млын і могілкіВёска Гервяты знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Першыя пісьмовыя згадкі пра яе датуюцца 1434 годам, а амаль праз стагоддзе епіскап віленскі Ян заснаваў тут той самы касцёл Святой Тройцы, які напачатку быў драўляным. У гэты ж час – у 1526 годзе – тут з’явіўся і каталіцкі прыход.За шматлікія стагоддзі існавання вёска адносілася да розных дзяржаўных утварэнняў, але знакаміты касцёл заўсёды заставаўся цэнтрам жыцця грамадскага і рэлігійнага.Сёння ў спісе гервяцкіх гістарычных славутасцяў таксама можна знайсці водны млын XIX стагоддзя і вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны.Будаўнікам прыйшлося змяніць рэчышча ракіНад стварэннем касцёла ў сучасным выглядзе працаваў архітэктар Альшалоўскі і дойлід Міхневіч, фінансаваў знакавую падзею князь Альшэўскі.Узводзілі велічны будынак доўга і карпатліва. Па легендзе, у працэсе стварэння вапнавай сумесі, будаўнікі выкарыстоўвалі курыныя яйкі, каб яна была больш трывалай. Хадзілі чуткі, што яйкі таксама выкарыстоўвалі для будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, але падчас раскопак гэта не было пацверджана, таму і гісторыя з Гервятамі можа аказацца народнай выдумкай. Многія будаўнічыя матэрыялы дастаўляліся з-за мяжы, у тым ліку з Германіі.Як аказалася, месца для будаўніцтва было не самым удалым – грунтовыя воды пастаянна размывалі яго падмурак. Каб вырашыць гэтую праблему, будаўнікам прыйшлося змяніць рэчышча мясцовай ракі Лошы.Нягледзячы на ўсе перашкоды, будаўнікі строга прытрымліваліся ўсіх нормаў і правілаў готыкі. Знешне стрыманы касцёл уражвае сваім афармленнем – па-майстэрску выкананы металічныя дэталі, вітражы з каляровага шкла, драўляныя статуі і крыжы.Гордасць касцёла – старадаўні арган. Некалькі гадоў таму яго адрэстаўравалі і цяпер любы жадаючы можа паслухаць шыкоўную музыку. Тым больш што акустыка ў храме паляпшае ўспрыманне.У касцёле - выдатная акустыка
Рэкардсмен з ГервятаўЦікава, але падчас шматлікіх войнаў і рэвалюцый касцёл амаль не пацярпеў. Сёння Троіцкі касцёл у Гервятах з’яўляецца рэкардсмэнам адразу па некалькіх пазіцыях. Па-першае, будынак уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі – яго вышыня дасягае 61 метра. Па другой версіі – 64 метраў. Параўнаць такія памеры можна з 20-павярховым домам. На самым версе знаходзіцца крыж, які знізу здаецца зусім невялікім, але на самой справе яго памер – шэсць метраў.Па розных апытаннях касцёл таксама ўваходзіць у спіс самых прыгожых касцёлаў краіны.У гэтым годзе на Траецкі фэст прыехалі пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, епіскап вільнюскі Арунас Панішкайціс і шматлікія святары Астравеччыны.
Вялікі ўнёсак у рэканструкцыю і аднаўленне храма зрабіў настаяцель прыхода Леанід Нясцюк. Ён працаваў тут 20 год і памёр у сакавіку 2017-га. Менавіта ацец Леанід пераўтварыў звычайны касцёл у беларускі Нотр-Дам знутры і звонку, а маленькі аграгарадок – у буйны турыстычны цэнтр. Зараз сюды прыязджаюць турысты і звычайныя вернікі і штогод падчас урачыстасцяў Найсвяцейшай Тройцы праходзіць міжнародны Траецкі фэст.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104189/86/1041898650_0:46:1201:800_1920x0_80_0_0_544563bb1f4d57d4dd1d7d2134c6f7dc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, касцёл, рэлігія, забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
спадчына, у беларусі, касцёл, рэлігія, забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
Беларускі Нотр-Дам: гісторыя стварэння Троіцкага касцёла ў Гервятах
13:29 05.07.2019 (абноўлена: 10:07 09.07.2019) Вялікі ўнёсак у рэканструкцыю і аднаўленне храма зрабіў настаяцель прыхода Леанід Нясцюк - менавіта ён пераўтварыў звычайны касцёл у маленькую Швейцарыю.
Троіцкі касцёл у сучасным выглядзе быў пабудаваны ў Гервятах у 1903 годзе на месцы драўлянага будынка 1526 года. Гэты выдатны прыклад неагатычнага стылю часта называюць беларускім Нотр-Дамам і маленькай Швейцарыяй – такіх велічных і прыгожых каталіцкіх касцёлаў па ўсім свеце сапраўды няшмат.
Вёска Гервяты знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Першыя пісьмовыя згадкі пра яе датуюцца 1434 годам, а амаль праз стагоддзе епіскап віленскі Ян заснаваў тут той самы касцёл Святой Тройцы, які напачатку быў драўляным. У гэты ж час – у 1526 годзе – тут з’явіўся і каталіцкі прыход.
За шматлікія стагоддзі існавання вёска адносілася да розных дзяржаўных утварэнняў, але знакаміты касцёл заўсёды заставаўся цэнтрам жыцця грамадскага і рэлігійнага.
Сёння ў спісе гервяцкіх гістарычных славутасцяў таксама можна знайсці водны млын XIX стагоддзя і вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны.
Будаўнікам прыйшлося змяніць рэчышча ракі
Над стварэннем касцёла ў сучасным выглядзе працаваў архітэктар Альшалоўскі і дойлід Міхневіч, фінансаваў знакавую падзею князь Альшэўскі.
Узводзілі велічны будынак доўга і карпатліва. Па легендзе, у працэсе стварэння вапнавай сумесі, будаўнікі выкарыстоўвалі курыныя яйкі, каб яна была больш трывалай. Хадзілі чуткі, што яйкі таксама выкарыстоўвалі для будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, але падчас раскопак гэта не было пацверджана, таму і гісторыя з Гервятамі можа аказацца народнай выдумкай. Многія будаўнічыя матэрыялы дастаўляліся з-за мяжы, у тым ліку з Германіі.
Як аказалася, месца для будаўніцтва было не самым удалым – грунтовыя воды пастаянна размывалі яго падмурак. Каб вырашыць гэтую праблему, будаўнікам прыйшлося змяніць рэчышча мясцовай ракі Лошы.
Нягледзячы на ўсе перашкоды, будаўнікі строга прытрымліваліся ўсіх нормаў і правілаў готыкі. Знешне стрыманы касцёл уражвае сваім афармленнем – па-майстэрску выкананы металічныя дэталі, вітражы з каляровага шкла, драўляныя статуі і крыжы.
Гордасць касцёла – старадаўні арган. Некалькі гадоў таму яго адрэстаўравалі і цяпер любы жадаючы можа паслухаць шыкоўную музыку. Тым больш што акустыка ў храме паляпшае ўспрыманне.
У касцёле - выдатная акустыка
Цікава, але падчас шматлікіх войнаў і рэвалюцый касцёл амаль не пацярпеў. Сёння Троіцкі касцёл у Гервятах з’яўляецца рэкардсмэнам адразу па некалькіх пазіцыях. Па-першае, будынак уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі – яго вышыня дасягае 61 метра. Па другой версіі – 64 метраў. Параўнаць такія памеры можна з 20-павярховым домам. На самым версе знаходзіцца крыж, які знізу здаецца зусім невялікім, але на самой справе яго памер – шэсць метраў.
Па розных апытаннях касцёл таксама ўваходзіць у спіс самых прыгожых касцёлаў краіны.
У гэтым годзе на Траецкі фэст прыехалі пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, епіскап вільнюскі Арунас Панішкайціс і шматлікія святары Астравеччыны.
Вялікі ўнёсак у рэканструкцыю і аднаўленне храма зрабіў настаяцель прыхода Леанід Нясцюк. Ён працаваў тут 20 год і памёр у сакавіку 2017-га. Менавіта ацец Леанід пераўтварыў звычайны касцёл у беларускі Нотр-Дам знутры і звонку, а маленькі аграгарадок – у буйны турыстычны цэнтр. Зараз сюды прыязджаюць турысты і звычайныя вернікі і штогод падчас урачыстасцяў Найсвяцейшай Тройцы праходзіць
міжнародны Траецкі фэст.