20:51 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
  • Траецкі фэст у Гервятах штогод збірае сотні вернікаў. У гэтым годзе свята прайшло 15-16 чэрвеня.
  • У першы дзень у сценах касцёла адкрылася фотавыстава Валерыя Вядрэнкі Містэрыя Гервят.
  • Беларускі фатограф, мастак і публіцыст Валерый Вядрэнка працуе ва ўсіх жанрах фатаграфіі, аддаючы перавагу пейзажу і метафарычнаму лічбаваму мантажу. Яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях Расіі, Літвы, Польшчы, ЗША.
  • На фота - касцёл і яго інтэр'ер у розныя гадзіны дня і ночы, а таксама фотапластычныя кампазіцыі на тэмы Евангелля.
  • Па словах аўтара, праект Містэрыя Гервят - гэта знак удзячнасці стваральнікам касцёла за ўвасабленне хрысціянскай ідэі, якая сцвярджае на зямлі праўду, прыгажосць і веру.
  • Апагеем Траецкага фэсту стала нядзеля, калі адбылася ўрачыстая імша на беларускай, літоўскай і польскай мовах.
  • У гэтым годзе на свята прыехалі  пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, епіскап вільнюскі Арунас Панішкайціс і шматлікія святары Астравеччыны.
  • У сваёй прамове Арунас Панішкайціс распавёў, што па дарозе ў Гервяты яго найбольш здзівілі ўсталяваныя на скрыжаваннях дарог крыжы.
  • Па словах вільнюскага епіскапа, гэта яскравае сведчанне таго, што на Беларусі і на Астравеччыне жыве Бог.
  • Абавязковая частка святочнай імшы - працэсія вакол касцёла, у якой удзельнічаюць усе госці свята.
  • У гэтым годзе ўздельнічалі ў свяце каля тысячы гасцей.
  • Вернікі прыехалі з розных куткоў Беларусі і Літвы.
  • Лічыцца, што калі на Тройцу ідзе дождж, лета будзе вельмі прыемным - і не жаркім, і не засушлівым.
  • Ва ўрачыстую нядзелю дождж ішоў у Гервятах ад самай раніцы і скончыўся як раз перад пачаткам святочнага шэсця.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Траецкі фэст у Гервятах штогод збірае сотні вернікаў. У гэтым годзе свята прайшло 15-16 чэрвеня.

На ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы сабраліся вернікі з Беларусі і Літвы – больш за тысячу гасцей.

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах штогод збірае сотні вернікаў. Апагеем свята становіцца нядзеля, калі праходзіць урачыстая імша.

У гэтым годзе на свята прыехалі  пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, епіскап вільнюскі Арунас Панішкайціс і шматлікія святары Астравеччыны. Маліліся на трох мовах – беларускай, літоўскай і польскай.

У сваёй прамове Арунас Панішкайціс распавёў, што па дарозе ў Гервяты яго найбольш здзівілі ўсталяваныя на скрыжаваннях дарог крыжы. Па словах вільнюскага епіскапа, гэта яскравае сведчанне таго, што на Беларусі і на Астравеччыне жыве Бог. Скончылася святочная імша працэсіяй вакол касцёла.

Як прайшоў міжнародны Траецкі фэст у Гервятах, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэги:
касцёл, Астравец, Гродзенская вобласць

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы