09:41 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
3220

Такім чынам, цяпер у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца чатыры беларускія элементы.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы патрапіла ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі ў арганізацыі.

Рашэнне аб уключэнні сумеснай намінацыі 17 снежня прыняў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 15-й сесіі.

"Уключэнне элемента ў Спіс ЮНЕСКА з'явілася вынікам сумеснай працы нацыянальных камісій па справах ЮНЕСКА, міністэрств культуры Беларусі і Польшчы, мясцовых супольнасцяў бортнікаў, няўрадавых арганізацый і экспертаў двух краін", - падкрэслілі ў арганізацыі.

Такім чынам, цяпер у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца чатыры беларускія элементы:

Бортніцтва ў Беларусі налічвае больш за тысячу гадоў і згадваецца ў такіх старажытных юрыдычных дакументах як "Руская праўда " і статуты ВКЛ.

Бортный мед
© Sputnik Сергей Лескеть
Бортніцтва дазваляе атрымаць самыя натуральныя прадукты пчалярства

Сёння бортніцтва распаўсюджана больш чым у 20 вёсках Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, сустракаецца ў межах Петрыкаўскага, Лоеўскага, Жыткавіцкага, Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці, Столінскага і Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, ёсць асобныя бортнікі ў Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.

Бортники на Полесье
© Sputnik Альфред Микус
Беларускаму бортніцтву больш за тысячу гадоў

Бортніцтва – адзіны вядомы спосаб атрымаць 100% натуральныя прадукты пчалярства. Унікальнасць дзейства заключаецц ў тым, што збіраючы мёд такім чынам, чалавек практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол. Насякомыя ствараюць у калодзе свій мікракосм, дзе самастойна рэгулююць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу. У працэсе атрымання такога мёду не выкарыстоўваюцца дабаўкі прамысловага парафіна для сотаў, цукар і лекі для пчол, атруты для кляшчоў.

Тэги:
ЮНЕСКА

Галоўныя тэмы