15:44 08 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Стыхія прыйшла ў Беларусь у аўторак, снегапад прывёў да абрываў ЛЭП, падзення дрэў і затрымкі руху цягнікоў.

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Энергетыкі за суткі аднавілі электразабеспячэнне ў 662 гарадах і вёсках Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведаміла прэс-служба "Белэнерга" у чацвер.

Зараз вядуцца работы ў 56 населеных пунктах. Адзначаецца, што ў многіх з іх пражывае менш за 50 чалавек.

"З 6:00 27 студзеня па 06:00 28 студзеня адноўлена электразабеспячэнне 662 населеных пунктаў", - гаворыцца ў паведамленні "Белэнерга".

Энергетыкам прыйшлося працаваць і ноччу, ліквідуючы наступствы непагадзі.

Нагадаем, што цыклон "Ларс" прыйшоў у Беларусь у аўторак. Мяцеліца, моцны вецер і ападкі, а таксама наліплы снег і наледзь ламалі дрэвы, якія пашкоджвалі слупы і рвалі драты электрасетак. Парушэнні ў працы ліній электраперадач закранулі звыш двух тысяч вёсак і пасёлкаў. На захадзе рэспублікі непагадзь суправаджалася туманамі і галалёдзіцай. Снегапад таксама прывёў да збояў у руху цягнікоў.

Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Брэсцкая, Гродзенская і Гомельская вобласці. Ахвяр і пацярпелых у выніку непагадзі няма.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, ДВА "Белэнерга", Цыклон

Галоўныя тэмы