Самалёт "Белавія", які ляцеў з Грузіі, не змог сесці ў Мінску з-за ветру

© Sputnik / Сергей ПушкинАвіякампанія "Белавія" прадставіла першы Boeing
Авіякампанія Белавія прадставіла першы Boeing - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2021
Падпісацца
Астатнія пяць самалётаў, якія рухаліся пасля тбіліскага рэйса, спакойна прызямліліся ў паветранай гавані.
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Самалёт Boeing 737-800, які ляцеў з Тбілісі ў Мінск, не змог сесці ў аэрапорце беларускай сталіцы з-за моцнага ветру і прызямліўся на запасным аэрадроме ў Вільні, распавяла Sputnik прэс-сакратар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Раміна Саматханава.
Борт павінен быў прызямліцца ў 05:45 у Мінску, аднак з-за моцнага бакавога ветру не змог гэтага зрабіць, пасля чаго сеў у Вільні у 8:23.
"Вылет з Вільнюса першапачаткова быў запланаваны на 9:30, потым расклад памяняўся на 10.00", - патлумачыла Саматханава.
Паводле яе слоў, аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. Усе рэйсы, якія прыляцелі пасля тбіліскага (іх было пяць), прызямліліся ў Мінску.
Па дадзеных сэрвісу Flightradar 24, самалёт вылецеў у 10:11, у 10:36 ён зрабіў пасадку ў беларускай сталіцы.
Нагадаем, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру на 3 траўня. У Беларусі ў панядзелак чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0