https://bel.sputnik.by/20210514/Pakul-tayamntsa-advakatam-Babaryk-dazvoll-pravests-sustrechu--SZA-KDB-1047623604.html
Пакуль таямніца: адвакатам Бабарыкі дазволілі правесці сустрэчу ў СІЗА КДБ
Пакуль таямніца: адвакатам Бабарыкі дазволілі правесці сустрэчу ў СІЗА КДБ
Sputnik Беларусь
У судзе дапытаны ўжо практычна ўсе 60 сведак, але абарона асноўнага абвінавачанага выклікала на допыт яшчэ не менш за 5 дадатковых сведак. 14.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-14T12:25+0300
2021-05-14T12:25+0300
2021-05-14T11:28+0300
навіны
у беларусі
галоўнае
здарэнні
таямніца
адвакаты
віктар бабарыка
кдб рб
сведкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0e/1047623278_0:224:1281:948_1920x0_80_0_0_2ef9c0ea7b0c09e2275716019540a893.jpg
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі аднавіла пасля перапынку разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі і яшчэ 7 абвінавачаных, перадае карэспандэнт Sputnik ў пятніцу з залы суда.Перапынак быў абвешчаны на адзін дзень. Як паведамілі Sputnik крыніцы, знаёмыя з ходам судовага працэсу, адвакатам асноўнага абвінавачанага дазволілі правесці сустрэчу з Віктарам Бабарыка ў СІЗА КДБ.Як раней пісаў Sputnik, Бабарыка ў судзе заяўляў хадайніцтва аб тым, каб яму дазволілі правесці канфідэнцыйную сустрэчу са сваімі абаронцамі ў следчым ізалятары КДБ не менш за пяць разоў. Сваё хадайніцтва ў гэтай частцы Бабарыка растлумачыў суду тым, што ён сустракаецца са сваімі адвакатамі толькі перад судовым пасяджэннем і пагаварыць без сведак яму не ўяўляецца магчымым: каля клеткі ў зале суда ўвесь час стаіць канвой.Сустрэча адбыласяВіктара Бабарыку абараняюць тры адваката. Сёння адзін з адвакатаў пацвердзіў Sputnik, што дазволеная сустрэча ў СІЗА прайшла. "На ёй два адвакаты", - сказала абаронца, удакладніўшы, што яна не прысутнічала. Яшчэ адзін абаронца Бабарыка Дзмітрый Лаеўскі катэгарычна адмовіўся паведаміць пра тое, як прайшла сустрэча ў СІЗА з яго давернікам. На стадыі папярэдняга следства з адвакатаў абвінавачаных была ўзятая падпіска аб невыразгалошванні.Крыніцы Sputnik, знаёмыя з ходам расследавання дадзенай крымінальнай справы і судовага працэсу, сумняюцца, што сустрэча ў СІЗА адвакатаў і Бабарыкі зменіць стратэгію абароны асноўнага фігуранта.Бабрыка - адзіны з васьмі абвінавачаных, які не прызнаў віну, а таксама адмовіўся даваць паказанні ў судзе. Пасля таго, як яму было прад'яўленае абвінавачванне ў судзе, ён заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, расцэньвае сваю справу як палітычна матываваную і "узяў зарок маўчання". У судзе ён пытанняў сведкам не задаваў, толькі некалькі разоў заяўляў хадайніцтвы аб сустрэчы з адвакатамі ў СІЗА КДБ.Сёння ў судзе пракурор чытае матэрыялы справы, у зале прысутнічае каля дзесяці чалавек.У чым абвінавачваюць фігурантаўМатэрыялы справы складаюць 120 тамоў, усе сем абвінавачаных, за выключэннем асноўнага фігуранта справы, прызналі віну, шэсць заключылі дасудовае пагадненне са следствам. У адпаведнасці з заканадаўствам, ім не можа быць прызначана больш за сем з паловай гадоў пазбаўлення волі - не болей за палову максімальнага тэрміну па артыкуле за дачу хабару. Бабарыка па дадзеным артыкуле пагражае максымальны тэрмін - да 15 гадоў пазбаўлення волі.Па дадзеных следства КДБ, на базе Белгазпрамбанка пад кіраўніцтвам Бабарыкі дзейнічала арганізаваная злачынная група, якая выводзіла грошы за мяжу. Паводле абвінавачання, якія былі зачытаны ў судзе, ядро злачыннай групы, якую Бабарыка стварыў з сваіх намеснікаў, сфармавалася да 2008 года, а да 2020 года экс-банкір каардынаваў дзеянні яе ўдзельнікаў, займаўся размеркаваннем роляў і прызначаў сумы незаконнага ўзнагароджання.Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманні хабару арганізаванай групай і легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, у абодвух выпадках - у асабліва буйным памеры. Яму ставіцца таксама ўчыненне у 2018 годзе фінансавых аперацый па набыцці двух капiтальных будынкаў у Мінску ў мэтах легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0e/1047623278_0:156:1281:960_1920x0_80_0_0_6f1a0b2133af962e00f350efc9452590.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, таямніца, адвакаты, віктар бабарыка, кдб рб, сведкі
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, таямніца, адвакаты, віктар бабарыка, кдб рб, сведкі
Пакуль таямніца: адвакатам Бабарыкі дазволілі правесці сустрэчу ў СІЗА КДБ
У судзе дапытаны ўжо практычна ўсе 60 сведак, але абарона асноўнага абвінавачанага выклікала на допыт яшчэ не менш за 5 дадатковых сведак.
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі аднавіла пасля перапынку разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі і яшчэ 7 абвінавачаных, перадае карэспандэнт Sputnik ў пятніцу з залы суда.
Перапынак быў абвешчаны на адзін дзень. Як паведамілі Sputnik крыніцы, знаёмыя з ходам судовага працэсу, адвакатам асноўнага абвінавачанага дазволілі правесці сустрэчу з Віктарам Бабарыка ў СІЗА КДБ.
Як раней пісаў Sputnik, Бабарыка ў судзе заяўляў хадайніцтва аб тым, каб яму дазволілі правесці канфідэнцыйную сустрэчу са сваімі абаронцамі ў следчым ізалятары КДБ не менш за пяць разоў. Сваё хадайніцтва ў гэтай частцы Бабарыка растлумачыў суду тым, што ён сустракаецца са сваімі адвакатамі толькі перад судовым пасяджэннем і пагаварыць без сведак яму не ўяўляецца магчымым: каля клеткі ў зале суда ўвесь час стаіць канвой.
Віктара Бабарыку абараняюць тры адваката. Сёння адзін з адвакатаў пацвердзіў Sputnik, што дазволеная сустрэча ў СІЗА прайшла. "На ёй два адвакаты", - сказала абаронца, удакладніўшы, што яна не прысутнічала. Яшчэ адзін абаронца Бабарыка Дзмітрый Лаеўскі катэгарычна адмовіўся паведаміць пра тое, як прайшла сустрэча ў СІЗА з яго давернікам. На стадыі папярэдняга следства з адвакатаў абвінавачаных была ўзятая падпіска аб невыразгалошванні.
Крыніцы Sputnik, знаёмыя з ходам расследавання дадзенай крымінальнай справы і судовага працэсу, сумняюцца, што сустрэча ў СІЗА адвакатаў і Бабарыкі зменіць стратэгію абароны асноўнага фігуранта.
"Я вельмі моцна сумняваюся, што адвакаты або сам Бабарыка вырашылі прызнаць віну, альбо даць паказаньні ў судзе", - сказаў суразмоўца Sputnik.
Бабрыка - адзіны з васьмі абвінавачаных, які не прызнаў віну, а таксама адмовіўся даваць паказанні ў судзе. Пасля таго, як яму было прад'яўленае абвінавачванне ў судзе, ён заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, расцэньвае сваю справу як палітычна матываваную і "узяў зарок маўчання". У судзе ён пытанняў сведкам не задаваў, толькі некалькі разоў заяўляў хадайніцтвы аб сустрэчы з адвакатамі ў СІЗА КДБ.
Сёння ў судзе пракурор чытае матэрыялы справы, у зале прысутнічае каля дзесяці чалавек.
У чым абвінавачваюць фігурантаў
Матэрыялы справы складаюць 120 тамоў, усе сем абвінавачаных, за выключэннем асноўнага фігуранта справы, прызналі віну, шэсць заключылі дасудовае пагадненне са следствам. У адпаведнасці з заканадаўствам, ім не можа быць прызначана больш за сем з паловай гадоў пазбаўлення волі - не болей за палову максімальнага тэрміну па артыкуле за дачу хабару. Бабарыка па дадзеным артыкуле пагражае максымальны тэрмін - да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Па дадзеных следства КДБ, на базе Белгазпрамбанка пад кіраўніцтвам Бабарыкі дзейнічала арганізаваная злачынная група, якая выводзіла грошы за мяжу. Паводле абвінавачання, якія былі зачытаны ў судзе, ядро злачыннай групы, якую Бабарыка стварыў з сваіх намеснікаў, сфармавалася да 2008 года, а да 2020 года экс-банкір каардынаваў дзеянні яе ўдзельнікаў, займаўся размеркаваннем роляў і прызначаў сумы незаконнага ўзнагароджання.
Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманні хабару арганізаванай групай і легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, у абодвух выпадках - у асабліва буйным памеры. Яму ставіцца таксама ўчыненне у 2018 годзе фінансавых аперацый па набыцці двух капiтальных будынкаў у Мінску ў мэтах легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.