![Карта прыродных святынь Гомельскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by Карта прыродных святынь Гомельскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104217/93/1042179351_0:0:0:0_600x0_80_0_0_a8588916006e21f1abfd3deac4d80515.png)
Беларусы здаўны верылі ў цудадзейную сілу прыродных святынь. Яны надзялялі магічнымі якасцямі азёры, дрэвы, крыніцы, камяні і нават пагоркі, хадзілі да іх з просьбамі і ахвярапрынашэннямі. Многія з гэтых месцаў функцыянуюць дагэтуль - у кожнай вобласці існуюць свае "месцы сілы".
Напрыклад, у вёсках Данілевічы і Баравое Лельчыцкага раёну знаходзяцца каменныя "дзевачкі" - шанаваныя антрапамофныя крыжы, у якіх людзі просяць здароўя, шчасця і дабрабыту. Традыцыя іх ушанавання ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спалчыны Беларусі. Знакаміты камень кахання знаходзіцца ў мясцовым парку вёскі Тэльман каля рэшткаў замку Вішнявецкіх. Паданні абяцаюць замужжа праз тры месяцы дзяўчыне, якая пасядзіць на ім. Калі ж на камень прысядуць закаханыя, то будуць разам усё жыццё.
Самыя папулярныя прыродныя святыні Гомельская вобласці з інфармацыяй аб іх прадстаўлены на карце Sputnik. Таксама можна адшукаць магічныя кропкі на картах Брэсцкай і Мінскай абласцей.
КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА - ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>>