08:08 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Сергей Михалок на фестивале Крылья

Міхалок звярнуўся да міністра культуры РБ

© Sputnik/ Максим Блинов
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
33870

Лідэр Brutto проcіць чыноўнікаў дазволіць яму выступіць у “Мінск-Арэне”.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Сяргей Міхалок звярнуўся да міністра культуры Рэспублікі Беларусь з просьбай даць выступіць Brutto на "Мінск-Арэне".

"Цягам доўгіх гадоў чыноўнікі і дзеячы, якія займаюцца развіццём культуры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, неадначасова заяўлялі: "У нас няма сакрэтных забаронаў, у нас няма так званых "чорных спісаў". Прапаную правесці сацыяльны эксперымент: дайце нам магчымасць зрабіць канцэрт у спартова-забаўляльным комплексе "Арэна", — кажа Міхалок у відэазвароце.

Польскі сцяг на будынку Амбасады Польшчы ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

"Дайце нам самы нязручны час: у сераду а 10-й раніцы ці ў чацвер а 15-й дня, ці панядзелак апоўначы. Не перашкаджайце нам і дайце магчымасць паразмаўляць з нашымі фанатамі, якія стаміліся ездзіць за намі па ўсёй Еўропе, калі ў цэнтры Мінска ёсць выдатная, узведзеная на народныя грошы канцэртная зала", — дадаў артыст.

Міхалок паабяцаў, што ўсе выручаныя ад мерапрыемства грошы пойдуць на развіццё мінскіх Дому міласэрднасці і Дому інвалідаў. Па словах Міхалка, гэтыя ўстановы ў пэўны час клапаціліся пра яго бацьку, "які, да слова, так і не патрапіў на маі канцэрты ў родным горадзе". 

Прадстаўнікі Мінкульта заявілі Sputnik, што аб звароце Міхалка нічога не чулі, а міністр цяпер знаходзіцца ў камандзіроўцы. Там таксама нагадалі пра тое, што канцэрты ў рэспубліцы арганізоўваюцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. "Няхай звяртаюцца ў Мінгарвыканкам", — заключылі ў ведамстве.

Аб так званых чорных спісах дзеячаў культуры стала вядома вясной 2011 года. Лічыцца, што ў гэты пералік уваходзяць тыя артысты і выканаўцы, якія не павінны згадвацца або транслявацца на тэлеканалах, радыёстанцыях і іншых мас-медыя, а таксама праводзіць мерапрыемствы ў Беларусі. Акрамя Міхалка, у "спіс" трапілі гурт "Палац", "Крама", N.R.M.", "Нейра-Дзюбель", "Крамбамбуля", Naka, спявак Зміцер Вайцюшкевіч, драматург Андрэй Курэйчык, калектыў "Свабоднага тэатра" і яго кіраўнік Андрэй Халезін, а таксама яшчэ дзясятак імёнаў. У міністэрстве культуры інфармацыю пра "чорныя спісы" неаднаразова называлі "выдумкамі".     

Тэги:
Характэрныя факты, Музычныя жанры, Музыка, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Сяргей Міхалок, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы