02:06 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Зыгмунд Мінейка і Мармуровы стадыён першых Алімпійскіх гульняў Панацінаікас

Першы беларускі алімпіец: інжынер і патомны шляхціц

© Public Domain.
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
У чаканні Алімпіяды (6)
5630

Ураджэнец вёскі Балванішкі Ашмянскага павета Зыгмунд Мінейка быў у ліку тых, хто рыхтаваў грэчаскія Афіны да I адроджанай Алімпіяды.

Вера Дашкевіч, Sputnik

На лёс Зыгмунта Мінейкі прыпала столькі падзей і здзяйсненняў, што хапіла б на некалькі кніг розных жанраў — ён мог бы быць героем і баевіка, і гістарычнага дэтэктыва, і вытворчай гісторыі, і сямейнай сагі.

Аднакласнік Багушэвіча і паплечнік Каліноўскага

Мінейка быў патомным шляхціцам. Яго бацькі так і не змірыліся з падзелам Рэчы Паспалітай, гадавалі дзяцей у непрыязні да царскага самадзяржаўя. Гэтыя ж ідэі луналі і ў Віленскай гімназіі, дзе вучыўся Зігмунд. Там, дарэчы, ён пасябраваў з будучым паэтам Францішкам Багушэвічам.

А потым былі артылерыйскае імператарскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу і паўстанне Каліноўскага. Мінейкі былі ў сваяцтве з героем Крымскай вайны, знакамітым генералам Эдуардам Татлебену, які і прадставіў юнага Зігмунда патрону вучылішча — імператару Аляксандру II.

"Маленькі ліцвін на пачатку размовы быў занадта баязлівы, на прыканцы — занадта адважны. Увогуле, як і ўсе выхадцы Паўночна-Заходняга краю", — запісаў у той дзень генерал-ад'ютант.

Пецярбургскае вучылішча Мінейка не скончыў, з'ехаў на дапамогу паўстанцам Кастуся Каліноўскага. У Ашмянах пачаліся маніфестацыі. Яму, як падрыхтаванаму афіцэру, даверылі атрад паўстанцаў у роднай ваколіцы. Але сяляне разышліся па сваіх надзелах, бо якраз быў сезон сельгаспрац, у выніку ў яго засталося 28 штыкоў — іх выступ быў задушаны, а Мінейка арыштаваны.

Смяротны прысуд і Бісмарк

Мінейка, як і Каліноўскаму, пагражала смяротнае пакаранне. Пры затрыманні Зігмунда моцна збілі, таму выканання прысуду ён чакаў у турэмным лазарэце і ўвесь час даймаў наглядчыкаў просьбамі "прынесці што-небудзь пачытаць". Яму прынеслі — кнігу пад назвай "Прастытуцыя ў Парыжы". За чытаннем гэтага дзіўнага твора яго і заспеў старшыня міжнароднай камісіі, які правяраў у той час умовы ўтрымання зняволеных у расійскіх турмах. Правяральны быў уражаны выбарам смяротніка. А потым, калі яны разгаварыліся — яшчэ і яго кругаглядам, розумам ды красамоўствам.

Праз шмат гадоў Ота Фон Бісмарк — а гэта ён вывучаў расійскія турмы — згадваючы Мінейку, казаў сваім памочнікам, што нядрэнна б "пасадзіць у наш парламент аднаго паляка, якога я аднойчы бачыў у рускай турме".

Паводле адной з версій, менавіта Бісмарк настаяў на тым, каб начытанаму паляку замянілі смяротнае пакаранне катаргай.

Парыж замест катаргі і храм Зеўса

Да катаргі Мінейка так і не даехаў. Воляй лёсу яму дасталіся дакументы памерлага таварыша, асуджанага на вольнае пасяленьне. Там ён падсабраў грошай, ствараючы і прадаючы знакамітыя папяровыя кветкі — такія рабілі толькі ў яго Балванішках, — купіў дакументы і перабраўся ў Парыж.

Вучобу ў Парыжскай ваеннай акадэміі яму аплаціў Напалеон III. Мінейка стаў дыпламаваным ваенным інжынерам, будаваў дарогі, масты, пракладваў першую чыгунку ў Балгарыі, за што быў удастоены высокай турэцкай узнагароды.

А потым перабраўся ў Грэцыю і проста закахаўся ў гэтую краіну. Ажаніўся, завёў семярых дзяцей. Але працягваў будаваць і, калі трэба, ваяваць. Да прыкладу, удзельнічаў у войнах за незалежнасць Грэцыі супраць Турцыі, ад якой меў узнагароду. У той вайне ён праявіў сябе бліскучым фартыфікатарам.

Мінейка праславіўся ў Грэцыі яшчэ і як вельмі паспяховы археолаг — здолеў знайсці храм Зеўса ў Додону. Да яго археолагі беспаспяхова спрабавалі адшукаць гэты храм больш за 200 гадоў.

Алімпіяда і высокапастаўлены ўнук

Калі Афіны ў 1896 году пачалі рыхтаваць да I Алімпійскіх гульняў сучаснасці, Мінейка узначальваў Дэпартамент публічных работ. Гэта значыць па абавязку службы прымаў самы непасрэдны ўдзел у аднаўленні і будаўніцтве спартыўных аб'ектаў.

Ён асабіста, да прыкладу, курыраваў рэстаўрацыю Мармуровага стадыёна. А ў дні спаборніцтваў паспрабаваў сябе ў яшчэ адной ролі — спартыўнага журналіста, пісаў для польскіх выданняў рэпартажы пра алімпійскія спаборніцтвы.

На первых современных международных летних Олимпийских играх, проходивших в Афинах в 1896 году
© AP /
На першых сучасных міжнародных летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах, 1896 год

Па сукупнасці выбітных заслуг перад краінай у 1910 годзе насуперак усім правілам іншаземцу Зігмунду Мінейка было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Грэцыі з уручэннем вышэйшай ваеннай узнагароды.

Але ён унёс і яшчэ адзін — ужо апасрэдаваны — уклад у развіццё Грэцыі. Яго ўнук Андрэас Папандрэу двойчы станавіўся прэм'ерам краіны і, па сутнасці, стаў адным з заснавальнікаў сучаснай грэчаскай палітычнай сістэмы. У новым стагоддзі грэчаскі ўрад узначальваў ужо праўнук Мінейка — Георгіяс Папандрэу.

Георгиос Папандреу (старший), его сын Андреас и Георгиос Папандреу (младший). Мать Андреаса София Папандреу - урожденная Минейко
© AP / Andrea G Papandreou Foundation, File
Георгіас Папандрэу (старэйшы), яго сын Андрэас і Георгіас Папандрэу (малодшы). Маці Андрэаса Сафія Папандрэу - народжаная Мінейка.

Мінейка пражыў каля 85 гадоў. У 80 яшчэ з'ездзіў у Ашмяны — развітацца з радзімай. Кажуць, перш за ўсё, прыехаўшы ў Ашмяны, ён стаў на калені і пацалаваў родную зямлю.

Тэмы:
У чаканні Алімпіяды (6)
Тэги:
Рэкорды, Жыццё знакамітых людзей, Гісторыя, Алімпійскія гульні-2016, Зыгмунд Мінейка, Ашмяны, Грэцыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы