У Telegram з'явіліся стыкеры з Янкам Купалам

© SputnikУ Telegram з'явіліся стыкеры з Янкам Купалам
У Telegram з'явіліся стыкеры з Янкам Купалам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтарамі новага стыкерпаку з’яўляюцца распрацоўшчыкі праекту "Купала поштай".

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Мессенджер Telegram прапануе новы стыкерпак з выявамі Янкі Купалы. Набор утрымлівае шэсць стыкераў, якія паказваюць розныя эмоцыі.

Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі Сяргей Кандыбовіч - Sputnik Беларусь
Невядомы партрэт Янкі Купалы прэзентавалі ў Мінску

Аўтарамі новага стыкерпаку з'яўляюцца распрацоўшчыкі праекту "Купала поштай", дзе пасля рэгістрацыі можна атрымліваць на паштовую скрыню вершы народнага паэта.

Янка Купала — адзін з самых уганараваных беларускіх творцаў. Ягоным імем названы вуліцы, яму пастаўлены помнікі і адкрыты мемарыяльныя дошкі, у тым ліку і за межамі нашай краіны.

У гэтым годзе па ўсёй Беларусі праходзяць урачастыя мерапрыемствы ў гонар адкрыцця 135-га, юбілейнага года з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Спампаваць новы стыкерпак з песняром можна тут.

Стужка навiн
0