07:27 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Страва з селядца

Фотафакт: селядзец "Тры зоркі Мішлен" прадаюць у кафэ ў Магілёве

© Фото: Facebook / Алег Корбан
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Каментатары сыходзяцца ў меркаванні, што выкладка такой непатрабавальнай закускі сапраўды крэатыўная, і пры гэтым страва зусім нядорага каштуе - усяго 1 рубель 20 капеек.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак абмяркоўваюць фота стравы з салёнага селядца, якая прадаецца ў адным з прывакзальных кафэ ў Магілёве з "рэстараннай выкладкай" на блюдзе.

Фатаграфію зрабіў адзін з карыстальнікаў сацсеткі Facebook і выклаў у сваім акаўнце, пазней фота патрапіла ў некалькі тэматычных груп, дзе яго актыўна абмяркоўваюць.

"З адной талеркі можна сем разоў закусіць, з другой — восем", — адзначылі інтэрнэт-карыстальнікі.

Пры гэтым каментатары сыходзяцца ў меркаванні, што выкладка такой непатрабавальнай закускі сапраўды крэатыўная, і пры гэтым страва зусім нядорага каштуе — усяго 1 рубель 20 капеек. "І з цыбулькай, і з пятрушкай, а яны яшчэ і незадаволеныя", — сказаў на заканчэнне адзін з карыстальнікаў.

Жартам карыстальнікі ўжо прапанавалі вылучыць кафэ на ўключэнне ў так званы Чырвоны гід Мішлен.

Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Ежа і напоі, Магілёў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы