14:21 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Многія звязваюць закрыццё выставы "Час жанчын" у Віцебску з экспанатам у выглядзе галавы Уладзіміра Леніна са студзіны.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Выстава "Час жанчын" першапачаткова задумвалася як арт-інсталяцыя, яе закрыццё было запланаваным, заявілі Sputnik у Віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва. 

Напярэдадні многія выданні паведамілі пра дзіўны экспанат на выставе "Час жанчын" — галаве Уладзіміра Леніна са студзіны ў межах праекта "12 нажоў у спіну рэвалюцыі" Анастасіі Ганчаровай.

Як стала вядома ў пятніцу, выставу ў Цэнтры сучаснага мастацтва зачынілі, там дэмантуюць усе арт-аб'екты. Шэраг выданняў звязалі гэта з экспанатам у выглядзе галавы Леніна.

"Выстава першапачаткова планавалася як арт-інсталяцыя. Яе закрыццё было запланаваным, зараз мы будзем рыхтаваць іншую экспазіцыю", — запэўнілі Sputnik у Цэнтры сучаснага мастацтва.

Закрыццё выставы з галавой Леніна ў Цэнтры звязваць не хочуць, а здагадкі з падобнай прычынна-следчай сувяззю назвалі інтэрпрэтацыямі.

У афіцыйных інтэрнэт-супольнасцях віцебскага ЦСМ інфармацыі аб датах правядзення праекта "Час жанчын" не было апублікавана, аднак на афішах мясцовых інтэрнэт-СМІ пазначана, што яна павінна была працягнуцца да серады. 

Тэги:
выстава, Уладзімір Ленін, Віцебск

Галоўныя тэмы