14:53 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
3110

Фінальны эпізод серыяла адначасова спампавалі 400 тысяч чалавек.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Телесерыял "Гульня тронаў" шосты год запар займае першае месца ў рэйтынгу серыялаў, якія часцей за ўсё пампуюць з пірацкіх сайтаў, піша РІА "Новости" са спасылкай на маніторынг файлаабмену Torrent Freak.

Адзначаецца, што найбольшай колькасцю людзей, якія адначасова спампавалі фінальны эпізод серыяла, сталі каля 400 тысяч чалавек. Таксама сайт нагадвае, што акрамя торэнта, многія выкарыстоўваюць стрымінгавыя сэрвісы, прагляды на якіх адсачыць складаней.

На другім месцы ў рэйтынгу размясціўся серыял "Хадзячыя мерцвякі". У спіс самых "пірацкіх" тэлешоу таксама ўвайшлі серыялы "Флэш", "Тэорыя вялікага выбуху", "Уцёкі", "Шэрлак" і "Вікінгі".

"Гульня тронаў" атрымала ўсеагульнае прызнанне за дэталёвую распрацоўку і нечаканыя павароты сюжэту, у тым ліку і смерць галоўных герояў. Стваральнікі серыяла, які стаў адным з самых папулярных у гісторыі, атрымалі 38 прэстыжных прэмій "Эмі".

Тэги:
Игра престолов, кино

Галоўныя тэмы