08:25 21 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Генаэфа Гіляраўна ў 2017 годзе

"Магу яшчэ дровы папіліць": чым на Пастаўшчыне жыве швачка, якой 101 год

© Sputnik Альфред Микус
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
32660

Сваю першую і адзіную швейную машыну Генаэфа Гіляраўна набыла ў 1937 годзе.

Генаэфе Гіляраўне Шчучко ў гэтым годзе споўніўся 101 год. Знакавую дату яна святкавала 18 мая. Чым жыве жанчына, у якой дзве дачкі, 7 унукаў і 12 праўнукаў, даведаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

На свае гады Генаэфа Гіляраўна сябе не адчувае. І хаця з гаспадаркай дапамагаюць родныя, запэўнівае, што можа самастойна нават дровы папіліць, не кажучы ўжо пра любімыя заняткі.

Амаль усё сваё жыццё жанчына працуе за швейнай машынай і вяжа кручком. Вучыцца швейнай справе яе аддалі ў маладосці бацькі, і неўзабаве справа стала галоўнай у жыцці. Шыла любое адзенне – ад паліто да сукенак – і ў хуткім часе ўсё наваколле ведала яе як найлепшую майстрыху. Нават моладзь у вёсцы Дуброўшчына Пастаўскага раёна ведае пра швачку, якая ўжо адзначыла стогадовы юбілей.

І хаця зараз усё неабходнае можна набыць у краме, Генаэфа Гіляраўна ўсё роўна садзіцца за сваю машыну, якой ужо таксама шмат гадоў.

В прошлом году Генаэфа Гиляровна получила новый паспорт
© Sputnik Альфред Микус
У мінулым годзе Генаэфа Гіляраўна атрымала новы пашпарт

"Як зараз памятаю: набыла яе 10 ліпеня 1937 года за 155 злотых", – паказвае яна на сваю рарытэтную памочніцу.

Сучаснае хоббі швачкі – вязать невялікія дываночкі з упаковачных цэлафанавых пакетаў. Тэхналогія вельмі простая: пакеты з-пад малака, смятаны і іншых прадуктаў трэба парэзаць на стужачкі і сшыць. Атрымаюцца рознакаляровыя нітачкі, з якіх пры дапамозе фантазіі і працавітых рук з’яўляюцца незвычайныя вырабы.

У планах Генаэфы Гіляраўны – працаваць і ўсміхацца, не заўважаючы хваробаў і ўзросту.

Тэги:
Беларусь, Пастаўскі раён Віцебскай вобласці

Галоўныя тэмы