https://bel.sputnik.by/20200614/Zamest-marozva-samyya-smachnyya-belaruskya-khaladnk-1041554171.html
Замест марозіва: самыя смачныя беларускія халаднікі
Замест марозіва: самыя смачныя беларускія халаднікі
Sputnik Беларусь
Каб астудзіць сябе, не абавязкова есці выключна салодкія прысмакі. Самыя цікавыя рэцэпты беларускага халадніка – у падборцы Sputnik. 14.06.2020, Sputnik Беларусь
2020-06-14T16:28+0300
2020-06-14T16:28+0300
2022-04-14T15:49+0300
цiкавосткi
беларусь
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101590/08/1015900846_0:37:1200:712_1920x0_80_0_0_8cf547db89518e6cf351821ff4faaa60.jpg
Звыклы для сучасных гурманаў варыянт халадніка – суп ружовага колеру, асновай якога з’яўляюцца буракі. Беларускія кухары і кухаркі, як і іх калегі з іншых краін заўсёды любілі фантазіраваць, таму прыдумалі шмат варыяцый на тэму халоднага супа.Sputnik заклікае шукаць новыя гарызонты беларускай кулінарыі і прапануе пакаштаваць хаця б адзін варыянт халадніка. А лепш усе тры.Халаднік з агурочнага расолуКаб прыгатаваць халаднік для аматараў "чаго-небудзь салёненькага" спатрэбіцца 1 л агурочнага расолу, 2-3 вараныя яйкі, 400 гр вады, 2 свежыя агуркі, пер’е цыбулі, жменя зялёнага кропу, некалькі кветак агурочнага пустацвету і 200 гр смятаны.Агуркі = абавязковы інгрыдыенты любога халадніка
Прыгатаваць страву, якую асабліва ацэняць цяжарныя жанчыны і тыя, хто ўчора крыху перабраў з гарэлкай, вельмі лёгка. У агурочны расол трэба дадаць дробна пакрышаныя агуркі, цыбулю, кроп. Калі расол вельмі салёны, яго можна развесці вадой. Перад падачай ў талерку трэба пакрышыць варанае яйка, дадаць смятаны і упрыгожыць страву кветкамі агурочнага пустацвету.Халаднік з кіслага малакаНе вельмі адрозніваецца па інгрыдыентах ад свайго агурочнага брата халаднік з кіслага малака. У ім крыху менш складнікаў – толькі кіслае малако, зялёная цыбуля, агурок, вараныя яйкі і кроп.Асновай для халадніка можа стаць кіслае малако
Многія не разумеюць, як можна спалучаць свежую агародніну з малочнымі прадуктамі, але варта паверыць – гэта сапраўдная смаката. Хрумсткія агуркі і мяккі малочны смак не пакінуць абыякавым нікога. Халаднік са шчаўяХаладнік са шчаўя мала чым, акрамя смаку, адрозніваецца ад звыклага халадніка з буракоў. Набор інгрыдыентаў стандартны: свежы агурок, цыбуля, кроп і вараныя яйкі. Аснова замест буракоў – шчаўе. Чым маладзейшым будзе шчаўе, тым смачнейшым – халаднік.Шчаўе - таксама выдатны варыянт для халадніка
Страва мае прыемны кіславаты смак, які можна падкрэсліць смятанай. Хто баіцца празмернай кіслаты, ад малочных прадуктаў у гэтым халадніку можа адмовіцца.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101590/08/1015900846_133:0:1200:800_1920x0_80_0_0_4840a2eef4ffe6eee46ddfa141a8026a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, беларусь, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
цiкавосткi, беларусь, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
Замест марозіва: самыя смачныя беларускія халаднікі
16:28 14.06.2020 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Каб астудзіць сябе, не абавязкова есці выключна салодкія прысмакі. Самыя цікавыя рэцэпты беларускага халадніка – у падборцы Sputnik.
Звыклы для сучасных гурманаў варыянт халадніка – суп ружовага колеру, асновай якога з’яўляюцца буракі. Беларускія кухары і кухаркі, як і іх калегі з іншых краін заўсёды любілі фантазіраваць, таму прыдумалі шмат варыяцый на тэму халоднага супа.
Sputnik заклікае шукаць новыя гарызонты беларускай кулінарыі і прапануе пакаштаваць хаця б адзін варыянт халадніка. А лепш усе тры.
Халаднік з агурочнага расолу
Каб прыгатаваць халаднік для аматараў "чаго-небудзь салёненькага" спатрэбіцца 1 л агурочнага расолу, 2-3 вараныя яйкі, 400 гр вады, 2 свежыя агуркі, пер’е цыбулі, жменя зялёнага кропу, некалькі кветак агурочнага пустацвету і 200 гр смятаны.
Агуркі = абавязковы інгрыдыенты любога халадніка
Прыгатаваць страву, якую асабліва ацэняць цяжарныя жанчыны і тыя, хто ўчора крыху перабраў з гарэлкай, вельмі лёгка. У агурочны расол трэба дадаць дробна пакрышаныя агуркі, цыбулю, кроп. Калі расол вельмі салёны, яго можна развесці вадой. Перад падачай ў талерку трэба пакрышыць варанае яйка, дадаць смятаны і упрыгожыць страву кветкамі агурочнага пустацвету.
Халаднік з кіслага малака
Не вельмі адрозніваецца па інгрыдыентах ад свайго агурочнага брата халаднік з кіслага малака. У ім крыху менш складнікаў – толькі кіслае малако, зялёная цыбуля, агурок, вараныя яйкі і кроп.
Асновай для халадніка можа стаць кіслае малако
Многія не разумеюць, як можна спалучаць свежую агародніну з малочнымі прадуктамі, але варта паверыць – гэта сапраўдная смаката. Хрумсткія агуркі і мяккі малочны смак не пакінуць абыякавым нікога.
Халаднік са шчаўя мала чым, акрамя смаку, адрозніваецца ад звыклага халадніка з буракоў. Набор інгрыдыентаў стандартны: свежы агурок, цыбуля, кроп і вараныя яйкі. Аснова замест буракоў – шчаўе. Чым маладзейшым будзе шчаўе, тым смачнейшым – халаднік.
Шчаўе - таксама выдатны варыянт для халадніка
Страва мае прыемны кіславаты смак, які можна падкрэсліць смятанай. Хто баіцца празмернай кіслаты, ад малочных прадуктаў у гэтым халадніку можа адмовіцца.