01:00 21 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Журавінавая падліўка

Журавінавы кетчуп: гатуем ягадную падліўку з яблыкамі і карыцай

© Sputnik Людмила Янковская
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (45)
4610

Нашы продкі называлі журавіны "чырвоным золатам", бо ведалі пра карысныя якасці гэтых ягад. Гаспадыні назапашвалі іх на ўсю зіму, каб ласавацца дэсертамі, морсамі і кампотамі, рабіць адмысловыя соусы да мяса і варэнне.

Канец кастрычніка - пачатак лістапада - самы лепшы час для збору журавінаў і нарыхтоўкі іх на зіму. І калі, як гатаваць варэнне ці морс, ведае кодная гаспадыня, як рабіць журавінавы кетчуп для мяса ці бульбы - саккрэт сапраўдных віртуозаў. Дзелімся ім з чытачамі Sputnik.

Інгрыдыенты:

  • 1 кг журавінаў (свежых або замарожаных)
  • 0,5-0,7 кг яблыкаў
  • Соль
  • Цукар
  • Карыца
  • Перац па смаку
    Клюквенный кетчуп
    © Sputnik Людмила Янковская
    Кетчуп з журавінаў

Як гатаваць:

Журавіны перабіраем, старанна мыім, даём лішняй вадзе сцячы. Яблыкі чысцім, выдаляем сярэдзіну, рэжам скрылікамі. Складаем журавіны і яблыкі ў рондаль, заліваем напалову халоднай вадой, ставім на агонь.

Яблоки и клюква
© Sputnik Людмила Янковская
Журавіны і яблыкі

Даводзім масу да кіпення, потым тэмпературу памяншаем да сярэдняй і тушым пад вечкам. Уварываем масу да практычна аднастайнага стану, увесь час памешваючы. Гушчыню масы мы рэгулюем з дапамогай гарачай гатаванай вады.

Клюквенный кетчуп
© Sputnik Людмила Янковская
Журавінавы кетчуп

Пачнем фарміраваць смак падліўкі. У масу дадаем цукар, соль, карыцу і перац. Колькасць дабавак мы рэгулюем самастойна, на свой густ. Масу змешваем і гатуем яшчэ хвілін 15-20.

Клюквенный кетчуп
© Sputnik Людмила Янковская
Спецыі дадаем на свой густ

У прынцыпе, маса ўжо гатовая. Калі вы любіце соус ў стылі "рагу", то на гэтым этапе можна і спыніцца. Такі соус захоўваецца ў халадзільніку мінімум тыдзень, але яго тэрмін захоўвання можна падоўжыць, для гэтага ў масу за хвілін пяць да заканчэння гатавання дадаем 50 мл воцату.

Клюквенный кетчуп
© Sputnik Людмила Янковская
Смаката гатовая!

Для прыгатавання кетчупа мы выкарыстоўваем блендэр, з яго дапамогай мы ператвараем "рагу" у соус, падліўку. Замест блендэра можна выкарыстоўваць звычайнае сіта, працёршы праз яго масу, але гэта зойме больш часу. Стэрылізуем ёмістасці і разліваем соус, старанна закаркоўваем і адпраўляем у лядоўню.

 

Чытайце таксама:

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (45)
Тэги:
Ежа і напоі, Беларусь

Галоўныя тэмы