22:57 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.43
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (48)
13320

Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць смачныя стравы, якія можна ўжаваць падчас шасцітыднёвага посту.

Шасцітыднёвы перадкалядны пост або Піліпаўка распачаўся 28 лістапада. Згодна з царкоўнымі правіламі не лічыцца нястрогім – напрацягу ўсяго тэрміну акрамя кожнай серады і пятніцы дазваляецца ўжываць у ежу рыбу.

Тым не менш, у старадаўніх кулінарных кнігах у нярэдка сустракаюцца посныя стравы з ужываннем інгрыдыентаў, якія лічацца скаромнымі, напрыклад, сметанковае масла ці смятана. Чаму так? Гэта памылка, ці справа ў іншым? У даўніну правілы посту для свецкіх і ў манастырах адрозніваліся - для свецкіх людзей яны былі менш строгія. Тым, хто хоча прытрымливацца строгага посту, масла можна замяняць на алей, а смятану на соевае, міндальнае, макавае малако.

Дарэчы царква вызваляе ад посту цяжка хворых, вайскоўцаў і рабочых, якія цяжка фізічна працуюць. Праўда ў гэтым выпадку, ідучы да споведзі вернікі павінны былі ўсё адно пакаяцца ў парушэнні паста.

У народнай кухні немала карысных для здароўя, пажыўных і смачных посных страў. У гэтым мы сёння ў чарговы раз пераканаемся. Далей ідуць тыя, што былі папулярнымі напрыканцы ХІХ стагоддзя.

Суп з гародніны з мучной запраўкай

Інгрыдыенты:

  • 5-6 сухіх баравікоў
  • 6-7 морквін
  • 2  цыбуліны
  • 1 ст лыжка пшанічнай мукі
  • 1 корань пятрушкі
  • 1 парэй
  • 1 ст лыжка алею або масла
  • Бураковы расол па смаку
  • Соль
  • 2 л вады

Як гатаваць:

У ваду дадаць  бураковы расол, каб адчувалася кісліня, зрабіць адвар з дадаткам сухіх баравікоў і карэння (пятрушка і парэй). Дробна нашаткаваць моркву і цыбулю, падсмажыць у алеі да мяккасці, дадаць туды адну сталовую лыжку пшанічнай мукі і зноў падсмажыць, дадаць у працэджаны ад карэння адвар і закіпяціць. Па жаданню грыбы ў супе можна пакінуць.

Суп агурочны забелены

Інгрыдыенты:

  • 1,25 дробнай рыбы (яршы, акуні, карасі)
  • 2-3 шклянкі агурочнага расолу
  • 5-6 квашаных гуркоў
  • 1 - 1,5шклянкі смятаны
  • 2 морквіны
  • 1-2 корані пятрушкі
  • 2 цыбуліны
  • 1 парэй
  • 1 карняплод сельдэрэю
  • 1 ст лыжка
  • 1 ст лыжка мукі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Прыгатаваць булён з рознага карэння, рачной дробнай рыбы і агурочнага расолу (варыць 1, 5 гадзіны), працадзіць. Муку падрумяніць у растопленым масле, заправіць гэтым суп, забяліць смятанай, дадаць звараныя асобна і нарэзаныя кружочкамі квашаныя агуркі і закіпяціць.

Боршч з грыбамі і квашанымі буракамі

  • 100-115 г сухіх баравікоў
  • 30 г шаткаванай цыбулі-рэпкі
  • 500-600 г квашаных або марынаваных буракоў
  • 50 г алею
  • 3 ч л пшанічнай мукі
  • 2 л вады
  • Соль па смаку
  • Зеляніна кропу і пятрушкі

Як гатаваць:

Замочаныя грыбы зварыць, пасаліць, адвар працадзіць праз марлю, грыбы дробна пакрышыць. Квашаныя або марынаваныя буракі  пашаткаваць саломкай і разбавіць грыбным булёнам. Дробна пашаткаваць і падсмажыць на алеі цыбулю, дадаць туды тры чайныя лыжкі пшанічнай мукі і зноў падсмажыць, укінуць гэта ў боршч і закіпяціць. Усыпаць насечаную зеляніну. Падаць з хлебам, піражкамі або варанай бульбай.

Заўвага: Калі да гэтага баршча падаць піражкі па наступным рэцэпце, то грыбы ў яго пасля прыгатавання булёну не дадаюць.

Піражкі з грыбамі да посных супоў

Інгрыдыенты:

  • 12-15 сухіх грыбоў
  • 2 ст лыжкі масла
  • Соль
  • Перац па смаку
  • 1 цыбуліна
  • 2 яйкі

Для цеста:

400 г мукі

1 яйка

Як гатаваць:

Гэтыя піражкі часцей за ўсё падаюцца да грыбнога супа. Суп гатуецца на булёне з сухіх грыбоў, а самі грыбы вымаюцца і выкарыстоўваюць для піражкоў: грыбы адціскаюць ад вады, змешваюцца з астатнімі інгрыдыентамі.

Замясіць цеста, раскатаць яго і, адразаючы невялічкія кавалачкі, класці ў іх начынку.

Запякаюць страву ў печы, пакуль піражкі не стануць румянымі.

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (48)
Тэги:
беларуская кухня, пост

Галоўныя тэмы