Галоўны жаночы дзень ужо блізка, а гэта значыць, прыйшоў час шукаць падарункі і віншаванні для мілых дам. Што падарыць, кожны вырашае сам: для кагосьці лепшы падарунак – букет кветак, нехта любіць шакалад, а іншая жанчына будзе не ў сабе ад радасці, калі яе запросяць у тэатр або на канцэрт любімага гурта.
Але, безумоўна, усім будзе вельмі прыемна атрымаць віншаванні па-беларуску. Каб вы маглі парадаваць жанчын цёплымі словамі на роднай мове, Sputnik сабраў вершы і віншаванні з 8 Сакавіка.