00:07 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (65)
3930

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра адносіны нашых продкаў да лыжкі і вучыць гатаваць празрысты булён.

Звычайная лыжка — не толькі сталовы прыбор, але і сімвал ўласных добрых якасцяў чалавека. Згодна з народнымі ўяўленнямі страта лыжкі, як уласнага прадмета, прадракала перадачу часткі гэтых якасцяў іншаму.

На Беларусі лыжкі вядомы з ранняга сярэдневечча. Знойдзеныя падчас раскопак Пінска, Давыд-Гарадка, Полацка, Турава ручкі касцяных лыжак аздабляліся гравіраваным арнаментам у выглядзе пляцёнкі, сеткі, крыжыкаў. У асяроддзі пануючых класаў бытавалі лыжкі з золата, срэбра, медзі, латуні. Іх ручкі гравіраваліся, упрыгожваліся чарненнем, эмалямі і іншым.

Вясковыя людзі часцей карысталіся драўлянымі лыжкамі. Звычайна яны вырабляліся з цвёрдых парод драўніны такіх як асіна, бяроза, ігруша, а таксама з арэху і больш мяккай ліпы. Лыжкі гэтыя былі простай формы, зрэдку аздобленыя на дзяржаннях трохграннымі выемкамі, косымі рыскамі і іншым.

У заможных вяскоўцаў было прынята ў пасаг дачкі класці срэбраныя лыжкі, што было яе асабістым гонарам і падкрэслівала яе статус, прыналежнасць да багатага роду.

Слуцкія паясы-2017
© Sputnik Альфрэд Мікус
Вырабам лыжак займаліся лыжачнікі

Выраб лыжак быў промыслам, якім займаліся майстры — лыжачнікі. Купіць іх можна было на любым кірмашы, а таксама ў вандруючых па вёсках гандляроў.

Лыжка, адна з нямногіх асабістых рэчаў чалавека. У вялікіх вясковых сем’ях кожны меў сваю лыжку, якую пазначаў і карыстаўся толькі ёю. Этнограф і фалкларыст Таццяна Валодзіна сцвярджае, што ў народнай культуры лыжку забаранялася аддаваць, а просьба пазычыць яе выглядала як просьба падарыць яе. Як рэч, што працяглы час непасрэдна судакраналася з чалавекам, лыжку надзялялі здольнасцю "ўбіраць" у сябе нейкую яго ідэальную частку. Таму ў шматлікіх народных рытуалах гэты прадмет стаў выкарыстоўвацца ў якасці замяшчальніка самога чалавека, сімвалічнага яго прадстаўніка. Так адна лыжка сімвалізавала аднаго з сямейнікаў як акт яго кармлення, а шмат лыжак — сям’ю ў цэлым, у тым ліку і нябожчыкаў.

Браслаўскі майстар аднаўляе традыцыі вырабу драўляных лыжак
© Sputnik Сергей Лескеть
У кожнага майстра - свой непаўторны стыль

Лыжку выкарыстоўвалі ў сямейных абрадах, што спадарожнічалі асноўным этапам жыцця чалавека, — у час радзін, вяселля і пахавання. Так да радзін малечы выраблялі першую асабістую лыжачку, падчас вясельнага застолля маладыя елі адной лыжкай, падчас пахавальнай трызны каля талеркі з чаркай для нябожчыка і цяпер у некаторых рэгіёнах Беларусі кладуць і лыжку абавязкова перагорнутую выемкай данізу. Так робяць з усімі лыжкамі падчас іншых памінальных абрадаў. Напрыклад, падчас Дзядоў гаспадыня, накрываючы на стол, клала пэўную колькасць лыжак і на памерлых. Лічылася, што калі падчас вячэры лыжка зваліцца на падлогу, яе нельга падымаць да раніцы. Верылі, што нейкі продак прыйшоў вячэраць. Увогуле, разам з рэшткамі вячэры да раніцы для дзядоў пакідалі і наканаваныя ім лыжкі.

У народзе склалі немала прыказак пра лыжку:

  • Шырокая лыжка рот дзярэ;
  • Міма рота лыжку не носяць;
  • Хоць які ядак, а нет лыжкі — сядзі так.

Зараз цяжка ўявіць сабе абед без лыжкі. Яна была і застаецца самым галоўным і распаўсюджаным прадметам на стале. Булёны, поліўкі, квасы і юшкі, супы-пюрэ, разнастайныя кашы, яечні, кулагу і інш стравы нашай нацыянальнай кухні ядуць толькі лыжкай.

У Першай беларускай кулінарнай кнізе Вінцэнты Завадскай ёсць цудоўны рэцэпт булёну. Нашы продкі ведалі толк у добрай кухні і маглі адну страву прыгатаваць у некалькіх варыянтах.

Булён з курыцы або індыка

Інгрыдыенты:

  • 1 курыца
  • Крыху костак з ялавічыны
  • 2 морквы
  • 1 корань пятрушкі
  • 1 карняплод сельдэрэю
  • 50 г масла
  • 5 зярнят англійскага (духмянага) перца
  • 0,5-1 шклянка рысу, макаронаў або ячных круп
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Падрыхтаваную курыцу пакласці ў вялікую каструлю, дадаць для лепшага смаку некалькі рассечаных на часткі костак з ялавічыны. Заліць вадой і кіпяціць 15 хвілін здымаючы пенку. Соль дадаецца падчас гатавання, як і ва ўсе іншыя супы, адразу пасля таго, як здымаюць пену.

Пасля гэтага працадзіць праз сіта ў каструлю, у якой булён будзе гатавацца.

Разабраць курыцу на часткі, пасаліць. Дадаць крыху масла, парэзаных на часткі сельдэрэю, пятрушкі, морквы, перцу і варыць, старанна здымаючы пенку на невялікім агні, каб булён не збег і не страціў чысціні і празрыстасці.

Перад падачай нарэзаць дробна зеляніну пятрушкі і кропу, засыпаць у супніцу, у якую змясціць папярэдне адвараны рыс або макароны.

Можна таксама падчас прыгатавання булёну дадаць ячныя крупы або рыс, тады булён атрымаецца белы і густы.

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (65)
Тэги:
Кухня, Ларыса Мятлеўская

Галоўныя тэмы