"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…": вершы пра Новы год


Новы год
Новы год! Новы год!
Пачынаем карагод!
Закружылася ля ёлкі
Наша дружная сям’я.
Закружыліся іголкі,
Закружылася зямля,
Закружыўся белы дзед,
Закружыўся цэлы свет!
А на ёлцы – цацак, цацак!
Рыбкі, дырыжаблікі.
Нібы росныя, іскрацца
На галінках яблыкі.
І дрыжаць-зіхцяць яны,
Срэбраныя бусы.
Дзед цукеркі раздае
Ды смяецца ў вусы.

Дзeд Мapoз
У вoпpaтцы бeлaй
Шыpoкaй, дaўгoй
З вялiкaй пyшыcтaй
Мятлoй-бapaдoй
Пpыйшoў к нaм здaлёкy
Дзядyля Мapoз,
Зaвei i xoлaд
З caбoю пpынёc.
У бeль aпpaнae
Ён дpэвы, кycты,
Нa pэчкax, aзёpax
Бyдye мacты.
Пa вyлiцы xoдзiць
Ды cнeгaм xpyшчыць,
Bятpы з caбoй вoдзiць,
У дpoвax тpaшчыць.
Ён гpyкae ў cцeны
I xaт i cянeй
Ды гoлacaм гyлкiм
Склiкae дзяцeй:
"Bыxoдзьцe, paбяты!
Чac лaдзiць кaтoк.
Дык жывa ж зa пpaцy,
Шyмлiвы гypтoк!"

З Новым годам!
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!
Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!
Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай –
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..
Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка, –
Хай жа лёгка жывуць дзеці!
З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!

Перад Новым годам
Дзед Мароз рабіў абход
Перад Новым годам,
Воды рэчак і балот
Замуроўваў лёдам.
Кожны ў горадзе куток
Абышоўшы рана,
Заглянуў ён на каток
Неяк нечакана.
У дзяцей звіняць канькі
Каля самай ёлкі,
На якой, як аганькі,
Ззяюць ярка зоркі.
І рашыў тут Дзед Мароз:
– Што ж хадзіць без толку...
Барадой сівой патрос,
Стаў з кійком пад ёлку.

Ёлка-бароўка
Ёлачка-бароўка
У хатку да цяпла
Ад шэрага воўка
З бору уцякла.
Мы ёй падарылі
Цацкі і шары.
Зоркай азарылі –
Гары, гары!
А над нашай ёлкай –
Яркая вясёлка.
А пад нашай ёлкай –
Вёрткая вавёрка.
А навокал ёлкі –
Танцы і смех.
Развяжы, дзядуля,
З цукеркамі мех!

У навагодні вечар
Навагодні вечар зорны...
Як заўсёды, Дзед Мароз
У дзіцячы сад прасторны
З лесу ёлачку прынёс.
Ну і ёлка!.. Што за ёлка!..
Колькі цацак тых на ёй:
Тут і грыб, і рак, і пчолка,
І мядзведзь, і воўк з лісой...
Дзеці кружацца наўкола.
Добра з госцем дарагім! –
Колькі радасці вясёлай
Ён прывёз з сабою ім!
Тут гулянкі, карагоды,
Песні ўсюды – тут і там...
А Мароз белабароды
Важна стаў пад ёлку сам.

Малюнкі на шыбе
Якія, гляньце, Дзед Мароз
Намаляваў узоры!..
Галінкі срэбныя бяроз,
Букеты кветак, зоры.
А вось і ёлачкі стаяць –
Усё мне на пацеху…
Дзед, намалюй мяне, а я –
Цябе зляплю са снегу!

Снягурка
Я, дзеці, Снягурка.
У лесе расла я.
З вас кожны мяне,
Пэўна, ў госці чакае.
Нясу падарункі,
Нясу віншаванні
Наташы і Валі,
Руслану і Мані.
Гірлянд электрычных
Заззялі вясёлкі...
Мы з Дзедам Марозам
Прынеслі вам ёлку.
Калі ж сакавік
Поіць сокам бярозы,
Пакінуць вас мусім
Мы з Дзедам Марозам.
Памчаць нас далёка
На поўнач алені,
Туды, дзе маржы,
Туды, дзе цюлені.
Па белых ільдзінах
Да Новага года
З звярамі вадзіць
Будзем там карагоды.
I ўсё ж, хоць і весела
Там я зімую,
А, дзеці, па вас
Часта, часта сумую!

Новы год
Пасінеў на рэках лёд,
Неба ў ясных зорках.
Зноў прыйшоў к нам Новы год
З песнямі і ёлкай.
Водзіць з намі карагод
Сам мароз-дзядуля.
Многа казак у яго
I вясёлых гульняў.

Новы год у лесе
Дзень лагодны,
дзень пагодны!
Рой сняжынак навагодні.
Вакол ёлкі звераняты
ладзяць гульні,
ладзяць свята.
Дружна водзяць карагод –
сустракаюць Новы Год.
Вунь мядзведзік, Дзед Мароз
пад яліну ў снег урос.
Ваўчанё Снягуркі ўборы
прымярае – смех ды й гора.
На касога зайку ліска –
коса глянуць?
Ані блізка.
І казуля, і сахаты
завіталі як дахаты.
Папаселі на гучкі
барсучкі і хамячкі.
На вяршаліне ўгары
ліхтарамі снегіры.
А на самай на макушцы
ззяе сонейка жар-птушкай.
Дзень пагодны,
дзень лагодны,
рой сняжынак карагодны.
Новы Год гуляць у лесе
радасна і весела!

Дзед Мароз і Міхасёк
Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?
Тут з'явіўся Дзед Мароз
І адразу – цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Угчыкнуў за вуха раптам.
Хлопчык здзекаў не стрываў –
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.
Дзед Мароз такі старэнькі,
У яго баляць каленкі.
Ён ад хлопчыка адстаў
І... чапляцца перастаў!

Кружацца сняжынкі
Хто там шустры скача?
Ціха снег рыпіць –
Гэта зайка з дачы
Праз лясок бяжыць.
Кружацца сняжынкі,
Нібы ў дзіўным сне.
Зайка для Дарынкі
Торбачку нясе.
А ёй – пажаданні
Добраю расці,
Быць заўжды стараннай,
Шчырай у жыцці.
Хоча ён з Дарынкай
Сам на Новы год
Хоць бы на хвілінку
Стаць у карагод.