09:18 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Фінскі гурт Апакаліпціка

Райдэр Apocalyptica: шмат піцы і паштоўка сябру

© Sputnik/ Юрий Стрелец
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
15210

Знакаміты фінскі гурт у хуткім часе выступіць у беларускай сталіцы з новай праграмай.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Праз некалькі дзён — 2 снежня — Apocalyptica наведае Мінск з прэзентацыяй новага альбому "Shadowmaker".

Выдаваць дэталі свайго бягучага райдэра музыкі забараняюць.

Канцэрт гурта Apocalyptica
© Sputnik/ Григорий Сысоев

"Мы не маем права выдаваць бягучы райдэр гурта, але магу вас запэўніць, што мы цалкам гатовыя выканаць усе патрабаванні калектыва, каб музыкі выйшлі на сцэну ў Мінску своечасова і ў найлепшым настроі", — адзначае Павел Багдановіч, дырэктар ТАА "Канцэрт Хол Груп".

Найбольш падрабязныя звесткі аб харчаванні музыкаў Apocalyptica пратачыліся ў прэсу ў 2008 годзе дзякуючы тэлеканалу A-ONE: "Піца ў велізарнай колькасці, піва і энергетычныя напоі, а таксама ежа для вегетарыянцаў і разнастайныя гародніна. Акрамя гэтага, у грымёрных пакоях павінны быць свежая садавіна, мясныя вырабы (фінскіх вытворцаў!), супы, а таксама розныя вітамінізаваныя сокі. Галоўнае, каб у меню не было арэхаў (на іх у некаторых членаў групы моцная алергія)".

У 2010 годзе музыкі Apocalyptica у сваім афіцыйным відэаблогу распавялі пра самыя дзіўныя пункты свайго бытавога райдэра. Эйка Тапінен прызнаўся, што там ёсць безалкагольнае піва. "Ад гэтага кідае ў дрыжыкі!" — дадаў ён са смехам.

Акрамя гэтага для бубнача Міка Сірэна арганізатары ў кожным горадзе павінны даць гатовую да адпраўкі паштоўку з мясцовымі краявідамі. "Ён адпраўляе яе свайму адзінаму сябру", —пажартаваў Перта Ківілакса. "Так, бо ён адпраўляе паштоўкі самому сабе!", — засмяяўся Эйка Тапінен.

Акрамя гэтага цягам гадоў у райдэры гурта ў якасці абавязковага пункта значылася прысутнасць Tytti Isohookana-Asunmaa. У Расіі дадзенае словазлучэнне чамусьці перавялі, як "красуня" ці "самая прыгожая дзяўчына горада", хоць у рэчаіснасці гэта імя-прозвішча жанчыны-палітыка. Яна была міністрам культуры Фінляндыі ў гады, калі Apocalyptica рабіла свае першыя крокі і, мабыць, на ўсё жыццё запомнілася музыкам.

Фінскі гурт Apocalyptica наведае Мінск з праграмай "Shadowmaker" 2 снежня (Prime-Hall). Кошт квіткоў складае ад 650 да 950 тыс. рублёў.  

Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Музычныя жанры, Музычны гурт, Музыка, Prime-Hall, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы