19:59 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
7920

Стваральнікі хочуць працягнуць "новую беларускасць" і паказаць, што беларуская мова - гэта модна і сучасна.

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Беларускі гадзіннікавы завод "Луч" выпусціў адмысловую калекцыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Мужчынскі і жаночыя гадзіннікі "Мова" закліканыя падкрэсліць унікальнасць беларускай мовы і стварыць "новую беларускасць".

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Гадзіннікі «Луч» | Часы «Луч» (@luch.official)

"Зараз усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, горда адказваюць: "Я з Беларусі". Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай  "беларускасці", - патлумачылі на заводзе.

Галоўная мэта стваральнікаў – звярнуць увагу, "што наша мова гэта не толькі аглядка на традыцыі і гісторыю, але што гэта модна і сучасна".

Дзень роднай мовы адзначаецца па ўсім свеце штогод з 1999 года. Не застаюцца ў баку і беларусы.

Чытайце таксама:

Тэги:
гадзіннік, Беларуская мова, Міжнародны дзень роднай мовы

Галоўныя тэмы