05:53 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Галоўнае
Атрымаць кароткую спасылку
1921

Ідэю прысвоіць Нацыянальнай бібліятэцы імя ўсходнеславянскага першадрукара агучыў міністр культуры Барыс Святлоў.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі могуць надаць імя першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік дырэктара бібліятэкі Алесь Суша.

Надаць імя Скарыны раней прапаноўвалі Нацыянальнаму аэрапорту Мінск — гэтая тэма актыўна абмяркоўвалася ў 2016 годзе, які быў абвешчаны Годам культуры. У 2017-м Беларусь адзначыць 500-годдзе выдання Скарынай першай друкаванай кнігі на беларускай мове. Падчас сходу аргкамітэта святкавання юбілею міністр культуры Барыс Святлоў выступіў з ініцыятывай прысвоіць Нацыянальнай бібліятэцы імя першадрукара.

"Пытанне няпростае, і за ім стаіць вялікая праца і вялікая адказнасць. Міністэрства культуры валодае (у адпаведнасці з Кодэксам аб культуры) неабходнымі паўнамоцтвамі для прыняцця адпаведнага рашэння", — напісаў Суша.

Мяркуецца, што гэтую ідэю неўзабаве абмяркуюць, пасля чаго будуць прымаць канчатковае рашэнне.

Тэги:
Гісторыя, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Францыск Скарына, Барыс Святлоў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы