05:09 13 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
26920

Гэтую кемліваю птушачку з яркім апярэннем любяць не толькі за спевы, але і за вясёлы нораў.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) назвала птушкай 2018 года ў Беларусі чорнагаловага шчыгла (лац. Carduelis carduelis).

Бусляня ратавалі ў Віцебску
© Photo : из личного архива Ольги Константиновой

Акцыя "Птушка года" АПБ праходзіць з 2000 года. У 2017 годзе галоўнай птушкай у краіне быў хахлаты жаўрук.

"У 2018 годзе будуць праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай яркай і прыкметнай птушцы. Нацыянальны банк і "Белпошта" выпусцяць манету і марку з выявай птушкі года", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў АПБ.

Акрамя гэтага, шчыгол "угняздуецца" на фасадзе дома ў горадзе Карма — у 2017 годзе гэтая птушка стала афіцыйным сімвалам Кармянскага раёна.

АПБ сумесна з партнёрам мае намер запусціць для моднікаў "птушыную" серыю світшотаў, і шчыгол стане першай птушачкай, намаляванай на вопратцы.

Goldfinch

Распавядаючы пра шчагла, арнітолагі паведамілі, што гэта яркая і прыкметная птушка, англічане празвалі яе goldfinch — залаты ўюрок. Больш за ўсё шчыглы любяць віць гнёзды ў парках, садах. "З-за таго, што ў гарадах усё часцей высякаюць дрэвы, становіцца менш месцаў для гнездавання", — сказалі ў АПБ.

Там таксама адзначылі, што застаецца і праблема катоў: гэтыя драпежнікі палююць і забіваюць многіх птушак, у тым ліку шчыглоў.

Чорнагаловы шчыгол — гэта пявучая птушка сямейства ўюрковых атрада вераб'інападобных. Ён менш вераб'я: даўжыня яго цела — каля 12 сантыметраў, а маса — не больш за 20 грамаў.

Прыгажун шчыгол

Шчыглы вельмі таварыскія птушкі, яны зграйкамі пералятаюць з дрэва на дрэва ў пошуках смачных семак. Паміж сабой яны падтрымліваюць камунікацыю пры дапамозе звонкіх гукаў, і таму людзям здаецца, што шчыглы заўсёды ў добрым настроі.

Кемлівых шчыглоў любяць не толькі за звонкі спеў — самыя адораныя птушкі валодаюць здольнасцю выводзіць да 20 варыянтаў пошчаку.

Гэтая ярка афарбаваная птушка паддаецца дрэсіроўцы, напрыклад, шчыгла можна навучыць выцягваць шчаслівы квіток са скрынкі. Шчыглы могуць быць ручнымі — іх можна прывучыць садзіцца на палец.

Шчаглоў можна таксама навучыць прыносіць прадметы. З-за сваёй неверагоднай кемлівасці і жыццястойкасці шчыглы не заўсёды ляцяць у гарачыя краіны, а зімуюць у Беларусі.

Птушка года

Птушкай года ў Беларусі ў розныя гады станавіліся белы бусел, белая пліска, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая няясыць, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэры гусь, сокал, вялікі кроншнеп, чорны стрыж, удод, зязюля, гогаль і вушастая сава.

По теме

Пад Магілёвам выявілі рэдкага арла-магільніка
Тэги:
Чорнагаловы шчыгол, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь

Галоўныя тэмы