ЕС прызначыў Польшчы штраф за высечку дрэў у Белавежскай пушчы

© PixabayВысечка дрэў у лесе, архіўнае фота
Высечка дрэў у лесе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Еўрапейскі суд вынес пастанову аб прызначэнні Польшчы штодзённага штрафу ў памеры 100 тысяч еўра на карысць Еўракамісіі за высечку Белавежскай пушчы. Аднак МЗС Польшчы не лічыць гэта канчатковым вердыктам.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Польшча не лічыць вердыктам пастанову суда ЕС пра штраф за высечку Белавежскай пушчы, але пры гэтым не збіраецца ігнараваць яе, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў эфіры Польскага радыё.

Археалагічныя раскопкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Першая міжнародная археалагічная экспедыцыя прайшла ў Белавежжы

"Польшча павінна неадкладна спыніць свае цяперашнія дзеянні па абыходжанні з ляснымі ўгоддзямі ў Белавежскай пушчы, акрамя выключных выпадкаў, калі гэта строга неабходна для забеспячэння грамадскай бяспекі", — гаворыцца ў пастанове. Калі Польшча парушыць забарону, то павінна будзе выплачваць штраф на карысць Еўракамісіі ў памеры 100 тысяч еўра ў дзень.

Кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі пракаментаваў гэтае рашэнне: "Гэта пазіцыя суда, якую мы не збіраемся ігнараваць. Але гэта яшчэ не вердыкт". Ён таксама падкрэсліў, што польскі бок у дадзены момант вывучае і аналізуе пастанову суда.

Міністр навакольнага асяроддзя Польшчы Ян Шышко адзначыў, што краіна няўхільна выконвае заканадаўства Еўрасаюза, але дадзеная пастанова не з'яўляецца аўтаматычным накладаннем штрафных санкцый.

Рэдкага коніка выявілі ў Белавежскай пушчы - Sputnik Беларусь
Рэдкага коніка выявілі ў Белавежскай пушчы

Урад Польшчы планаваў высечку каля 1,3 мільёна дрэў у Белавежскай пушчы, якія пацярпелі ад жука караеда-тыпографа. Эколагі настойвалі на натуральным абнаўленні леса і на тым, што экасістэма павінна сама справіцца са шкоднікам. Еўрапейскі суд прыслухаўся да актывістаў і Еўракамісіі, якая падала пазоў у суд, і абавязаў Польшчу спыніць высечку дрэў. Аднак Польшча працягвае настойваць, што высякаюцца толькі "пагражаючыя грамадскай бяспецы", а таксама "мёртвыя і аслабленыя" дрэвы.

Белавежская пушча ўяўляе сабой найбуйнейшы востраў першабытнага лесу ў Еўропе. На тэрыторыі Польшчы размешчаны Белавежскі нацыянальны парк, які ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА таксама заклікаў Польшчу спыніць высечку дрэў.

Стужка навiн
0