Папярэдні прагноз: ці будзе снег на Новы год

© AP / Сергей ГрицВавёрка на снезе
Вавёрка на снезе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна доўгатэрміноваму прагнозу надвор'я, у канцы снежня тэмпература паветра будзе трымацца на некалькі градусаў ніжэй за нуль.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Згодна з папярэднім прагнозам надвор'я на месяц, апублікаваным на партале Gismeteo, Новы год беларусы сустрэнуць са снегам.

Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Стала вядома, як доўга беларусы будуць адпачываць на Новы год

Апошнія гады самае папулярнае і "зімовае" свята праходзіць без рыпучага снегу пад нагамі і завей. Зрэшты, сустракаць Новы год 2018, паводле папярэдніх прагнозаў, мы будзем з надвор'ем "як у фільмах".

Так, згодна з прагнозам Gismeteo, у канцы снежня тэмпература паветра будзе трымацца на ўзроўні ў некалькі градусаў ніжэй за нуль, а ў апошнія дні года перыядычна будзе ісці снег. Магчыма, ён пратрымаецца і да навагодняй ночы.

Наколькі дакладны гэты прагноз, стане вядома толькі бліжэй да канца снежня: беларускія сіноптыкі прагназуюць надвор'е максімум на тыдзень і яшчэ не кажуць, ці будзе снег на Новы год.

Доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца — з-за занадта вялікай колькасці змяняючыхся фактараў. Калі верыць тым паведамленням, якія былі зробленыя яшчэ на пачатку восені, зіма 2017/2018 будзе самай халоднай за доўгія гады, аднак да гэтага часу пацверджанняў гэтаму ад сіноптыкаў ніякіх няма.

Стужка навiн
0