11:58 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Мінулы рэкорд пратрымаўся 43 гады, гэты год заканчваецца рэкордна цёплым надвор'ем.

МІНСК, 30 сне — Sputnik. Тэмпературны рэкорд быў пабіты ў мінулую пятніцу, 29 снежня, у беларускай сталіцы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У гэты дзень слупкі тэрмометраў паказалі ў Мінску плюс 6,6 градуса — гэта на 1,4 градуса больш, чым 29 снежня 1974 года.

Рэкордна цёпла не толькі ў сталіцы Беларусі. Тэмпературныя максімумы былі зафіксаваныя ў пятніцу і ў іншых гарадах рэспублікі. У Гомелі паветра прагрэлася да 7,8 градуса і пабіла рэкорд 1983 года (тады было 7,4 градуса цяпла).

Зімы не будзе: у навагоднюю ноч беларусаў чакаюць дождж з мокрым снегам>>

У Віцебску тэрмометры паказалі плюс 5 градусаў — у 1994 годзе ў гэты дзень было 4,7 градуса.

Беларускія мядзведзі паспелі да адлігі залегчы ў бярлогі>>

У Магілёве яшчэ больш значна абноўлены тэмпературны рэкорд: у горадзе было зафіксавана 6,2 градуса вышэй за нуль. Паказчык перавысіў папярэдні максімум на 2,1 градуса: у 2013 годзе тут было 4,1 градуса цяпла.

Тэги:
температурный рекорд, прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Гомель, Магілёў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы