11:40 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
3610

Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, маразы крыху аслабнуць у другой палове тыдня: начныя тэмпературы будуць не ніжэй за -10°С, днём будзе снег.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Тэмпературны рэкорд бягучай зімы пабіты ў Беларусі: паводле дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у Клічаве мінулай ноччу была зафіксавана тэмпература —30,4°С.

Маразы прыйшлі ў Беларусь у сярэдзіне мінулага тыдня: месцамі начныя тэмпературы паветра наблізіліся да адзнакі —30°С. Сіноптыкі патлумачылі пахаладанне так званым ультрапалярным уварваннем — паступленнем халодных паветраных мас у Беларусь з Арктыкі.

Паводле інфармацыі Гідрамета, мінулай ноччу халадней за ўсё было ў Клічаве (Магілёўская вобласць) — там было зафіксавана паніжэнне тэмпературы да —30,4°С.

Пры гэтым, па дадзеных сіноптыкаў, найбольш моцныя маразы ўначы 27 лютага назіраліся менавіта ў пойме Дняпра — там паўсюдна было ніжэй за —25°С.

Як раней паведамляў Sputnik, напярэдадні Міністэрства адукацыі Беларусі дазволіла школам адмяняць заняткі, калі раніцай будзе халадней за —25°С.

Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, маразы крыху аслабнуць у другой палове тыдня: начныя тэмпературы будуць не ніжэй за —10°С, днём будзе снег.

По теме

Відэафакт: незвычайную прыродную з'яву зафіксавалі ў Бразіліі
Урокі не адмянілі нават у самых халодных раёнах Беларусі
Халады не сыходзяць: снег і мароз прагназуюць у Беларусі ў пачатку сакавіка
Тэги:
зіма, Моцны мароз, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Клічэў, Беларусь

Галоўныя тэмы