14:27 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
60 0 0

Па словах мясцовых жыхароў, студзеньскага "улову" цалкам хопіць на каструлю грыбнага супу, зеляніну да якога можна сабраць прама на градках.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. У Навагрудскім раёне мясцовыя жыхары збіраюць у лесе грыбы лісічкі, пра гэта паведаміла "Лідская газета".

Па словах мясцовых жыхароў, грыбоў не вельмі шмат, але цалкам дастаткова, каб прыгатаваць грыбны суп. Праўда, выкарыстоўваць у ежу іх усё ж такі асцерагаюцца - бо раней ніколі не даводзілася збіраць лісічкі ў сярэдзіне студзеня.

Цяперашняя зіма ўжо ўстанавіла нямала тэмпературных рэкордаў і прадэманстравала нямала прыродных анамалій. Так, у Лепельскім раёне квітнеюць першацветы, а ў Белавежскай пушчы пладаносяць вешанкі, дачнікі наракаюць на тое, што ў рост пайшла шматгадовая зеляніна - пятрушка, кроп, пусціў стрэлкі часнок, на некаторых участках нават заквітнелі клубніцы.

Падобна на тое, зіма 2019-2020 і далей будзе здзіўляць - па прагнозах сіноптыкаў ў бліжэйшы час сур'ёзных зменаў надвор'я не чакаецца. Тым больш што ў Беларусі ўжо заспявалі сініцы - дакладная прымета, што зіма паварочвае на змяншэнне.

Чытайце таксама:

Тэги:
грыбы, Навагрудскі раён

Галоўныя тэмы