06:11 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Па прагнозам, у бліжэйшыя пару сутак у краіне яшчэ будзе дастаткова холадна - уначы месцамі тэмпература апусціцца да -27°C.

МІНСК, 19 сту – Sputnik. Сіноптыкі прагназуюць рэзкае аслабленне маразоў ў другой палове гэтага тыдня, але пару бліжэйшых сутак яшчэ будзе дастаткова холадна, паведамілі ў Гідрамеце.

У Беларусі трэція суткі трымаюцца моцныя маразы, мінулай ноччу месцамі, на паўночным усходзе краіны пры праясненнях было да -28°C. Цяпер тэмпературны фон у краіне на 10-12 градусаў ніжэй сярэдніх кліматычных паказчыкаў.

"Згодна з папярэднім прагнозам, у сярэдзіне тыдня пачнецца рэзкае слабенне маразоў", - распавялі Sputnik сіноптыкі. Па іх словах, рэзкае пацяпленне ў краіну прынясуць цыклоны з паўднёвага захаду еўрапейскага кантынента.

Разам з тым у Гідрамеце ўдакладнілі, што ў бліжэйшыя пару дзён моцныя маразы захаваюцца. Па словах сіноптыкаў, у аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі пройдзе невялікі снег, днём будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра 19 студзеня ноччу складзе -19°C ... -24°C, месцамі -25°C ... -27°C, у паўночных раёнах ад -13°C да -18°C. Днём тэмпература апусціцца на 10-16°C ніжэй за нуль.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Пацяпленне, маразы

Галоўныя тэмы