Арлен Кашкурэвіч: мастак, які спазнаў дабро і зло

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрафіка Арлен Кашкурэвіча
Графіка Арлен Кашкурэвіча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння нарадзіўся выбітны беларускі графік Арлен Кашкурэвіч, які ажывіў старонкі шляхецкай гісторыі Беларусі.

Арлен Кашкурэвіч нарадзіўся 15 верасня 1929 года ў Мінску. Дзяцінства і юнацтва будучага мастака прыпала на няпростыя гады сталінскага рэжыму і вайны, якая неўзабаве пачалася. Яго сям'я мела шляхецкія карані, якія старанна хавала, тым больш што маці і айчым працавалі ў дзяржаўных органах. З дзяцінства хлопчык захапляўся еўрапейскай літаратурай і гісторыяй, любіў раманы Дзюма і Жуля Верна, і гэта ў далейшым наклала глыбокі адбітак на ўсю яго творчасць.

Алесь Родзім - Sputnik Беларусь
Беларускі геній з Берліну: як Алесь Родзім скарыў Еўропу і чаму вярнуўся

Пакуль ва ўяўленні іншых мастакоў сярэдзіны ХХ стагоддзя вобраз тыповага беларуса схіляўся да працоўна-сялянскага выяўлення, у сваёй графіцы Кашкурэвіч звяртаўся да старажытнай гісторыі з яе рыцарамі і слаўнымі баямі. Вабілі мастака і біблейскія тэмы – шмат афортаў ён зрабіў паводле "Евангелля" і "Апакаліпсісу".

Вельмі блізкім для Кашкурэвіча быў рамантызм, але самымі моцнымі творамі мастака сусветная супольнасць прызнае ілюстрацыі да твораў Васіля Быкава, Алеся Адамовіча – вельмі цяжкіх і праўдзівых у сваёй змрочнасці.

Новым словам у графіке былі ілюстрацыі да рамана Гётэ "Фаўст": упершыню мастак пераклаў выявы персанажаў на мову сучаснасці і патлумачыў гэта тым, што добрыя літаратурныя творы існуюць па-за часам.

Працаваў Кашкурэвіч і ў жанры экслібрысу, а шматлікія яго паштоўкі  зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

На працягу дзесяцігоддзя Арлен Кашкурэвіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце і на працягу ўсяго жыцця ўдзельнічаў у выставах.

Пайшоў з жыцця выбітны беларускі графік, калі яму было 83 гады, і пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.  

Чытайце таксама: 

Стужка навiн
0