11:27 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Фота

Мінскія адрасы Якуба Коласа наведалі турысты

Атрымаць кароткую спасылку
4230
  • Дзень памяці Якуба Коласа пачаўся з адкрыцця выставы партрэтаў песняра Спяшайцеся з паэтам стрэцца
  • Так выглядае зараз музей Якуба Коласа, які схаваны ад вачэй у ціхім цэнтры Мінску.
  • Маршрут экскурсіі уключаў у сябе шмат кропак, а першай была акадэмія навук, дзе Якуб Колас працаваў больш за трыццаць гадоў, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта
  • Наведалі аднаіменную плошчу, дзе размешчаны помнік народнаму паэту.
  • Побач з Якубам Коласам скульптар Заір Азгур размясціў і герояў яго твораў.
  • На ўсіх кропках маршруту можна было ўшанаваць памяць песняра кветкамі.
  • Эксурсанты пабачылі і былы Мінскі астрог, у якім на працягу трох гадоў паэт адбываў пакаранне за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе.
  • Не абыйшлося і без наведвання парка Горкага ў самым сэрцы сталіцы.
  • Там удзельнікі экскурсіі даведаліся пра міжваеннае жыццё Якуба Коласа ў Мінску.
  • Зараз у парку ёсць алея, якая названа ў гонар паэта, які колісь жыў доме побач.
  • Апошнім пунктам экскурсіі сталі Вайсковыя могілкі, дзе пахаваны народны паэт Беларусі.
  • Помнік Якубу Коласу ўстанавіла праз 14 гадоў пасля яго смерці ў 1970 годзе.
  • Скончылася экскурсія ускладаннем кветак на могілках і урачыстым мітынгам з ўдзелам нашчадкаў паэта, літаратаў і простых аматараў паэзіі.
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзень памяці Якуба Коласа пачаўся з адкрыцця выставы партрэтаў песняра "Спяшайцеся з паэтам стрэцца".

Супрацоўнікі музея ў дзень памяці паэта правялі экскурсію "Мінскія адрасы Якуба Коласа" па гарадскіх мясцінах, якія звязаны з імем песняра.

Музей Якуба Коласа 14 жніўня, у дзень памяці паэта, зладзіў аўтобусна-пешаходную экскурсію "Мінскія адрасы Якуба Коласа".

У Мінску прэзентавалі экскурсію па месцах Якуба Коласа
© Sputnik Віктар Талочка / Станіслау Андросік

"Акцыя дапаможа глыбей пазнаць жыццё беларускага Песняра праз падарожжа па мясцінах у Мінску, якія звязаны з яго імем", — распавялі спецыялісты.

Экскурсія складалася са знакавых месцаў Мінска, звязаных з імем Якуба Коласа.

Апошнім пунктам новага турыстычнага маршрута сталі Вайсковыя могілкі, дзе адбыўся памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Песняра.

Удзел у ім прынялі нашчадкі Якуба Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы і простыя прыхільнікі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі.

Тэги:
экскурсия, туризм, Якуб Колас, Мінск, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы