11:24 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
  • У рэпетыцыйных класах напярэдадні Елізар'еў адпрацаваў з артыстамі асноўныя моманты - сёння рэпетыцыя пройдзе на вялікай сцэне
  • Размінка перад рэпетыцыяй.
  • Валянцін Елізар'еў прызнаецца, што з трупай тэатра яму па-ранейшаму лёгка і камфортна працаваць
  • Елізар'еў называе Спартак спектаклем са шчаслівым лёсам - яго паказалі больш чым у 20 краінах свету.
  • Рэпетыцыя на сцэне праходзіць пад акампанемент фартэпіяна, але на спектаклі, вядома, будзе граць аркестр.
  • Артысткі балета ў ролі палонных рабынь. Праглядаючы спектакль з глядзельнай залы Елізар'еў каментуе: у верхнім шэрагу рука занадта высока выбіваецца. Далонька тут жа хаваецца.
  • Валянцін Елізар'еў на рэпетыцыі балета Спартак.
  • На сцэне Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балета Спартак ідзе ўжо 37 гадоў - і заўсёды пры поўнай зале. А на бенефісныя спектаклі Елізар'ева квіткоў не было ўжо ў пачатку восені.
  • В авторской концепции Елизарьев опустил линию, которая была в романе Джованьоли с предательством Эвтибиды - проигрыш Спартака был предопределен временем, и дело здесь не в женщинах, считает балетмейстер.
  • Спартак - спектакль гераічны, без кісеі. Але тэатр рыхтуецца і да іншых пастановак.
© Sputnik / Виктор Толочко
У рэпетыцыйных класах напярэдадні Елізар'еў адпрацаваў з артыстамі асноўныя моманты - сёння рэпетыцыя пройдзе на вялікай сцэне.

Sputnik пабываў на рэпетыцыі спектакля, якім легендарны харэограф і балетмайстар адсвяткуе сваё 70-годдзе.

Вось ужо некалькі тыдняў Валянцін Елізар'еў зноў ходзіць у Вялікі тэатр праз службовы ўваход. Восем гадоў ён заходзіў сюды толькі праз парадны і толькі па квітку.

"Я зноў у сваім тэатры — для мяне ён родны, я тут правёў усё сваё жыццё", — нягучна каментуе ён.

Знакаміты балетмайстар рыхтуецца да юбілею — 30 кастрычніка яму споўніцца 70 гадоў. Першым спектаклем 31 кастрычнiка будзе балет "Спартак", які Елізар'еў прадставіць у аўтарскай рэдакцыі, а 2 лістапада адбудзецца гала-канцэрт — віншаванне майстра, на які збяруцца зоркі сусветнага балета з Расіі, Украіны, Кітая, Чэхіі. Павіншаваць юбіляра прыедуць Юрый Грыгаровіч і Мікалай Цыскарыдзе, Святлана Захарава, Раду Паклітару і іншыя.

Балет "Спартак" Елізар'еў прадставіць у арыгінальнай аўтарскай рэдакцыі. "Сур'ёзнай пераробкі, вядома, не будзе — цяжка чакаць, што за 7 рэпетыцый, якія мне далі, у спектакля з'явіцца новы твар. Ды яно і не трэба. Спектакль ідзе 37 гадоў, а канцэпцыя не змянялася з антычных часоў", — распавёў на рэпетыцыі Елізар'еў.

Балетмайстар прызнаўся, што з цяперашняй трупай Вялікага ў яго поўнае паразуменне, усе працуюць захоплена. Праўда вось па імёнах ён ведае ўжо не ўсіх.

Шмат хто чакаў, што на юбілей Елізар'еў прадставіць свой легендарны балет "Стварэнне свету".

"Стварэнне свету" не захавалі ў рэпертуары, няма касцюмаў, дэкарацый — там спатрэбіліся б вялікія фінансавыя выдаткі. Таму будзе "Спартак", — тлумачыць ён.

Спартак — спектакль са шчаслівым лёсам. У пэўным сэнсе ён сімвал беларускага балета — яго бачылі больш чым у 20 дзяржавах, у шматлікія краіны яго вазілі неаднаразова.

Раней у Елізар'ева было месца ў кулісах — там стаяла маленькае адкідное крэсла, адкуль ён адгледжваў усе балетныя спектаклі Вялікага, каб пасля разабраць дапушчаныя памылкі. Цяпер яго ўжо няма. Але харэограф прызнаўся, што з залы глядзець юбілейны балет, хутчэй за ўсё, не будзе — адтуль усіх нюансаў не пабачыць.

"Выдатна бачна сцэна з будкі асвятляльнікаў. Вось адтуль я і буду глядзець", — усміхнуўся Елізар'еў.

Што ж тычыцца асноўнай інтрыгі, высветліць якую даўно спрабуюць прыхільнікі Елізар'ева, — станцуе маэстра на сваім юбілейным вечары, як рабіў гэта раней (Елізар'еў — выпускнік ваганаўскай вучылішча, да таго як стаць харэографам, быў артыстам балета — Sputnik), ці не, на гэтае пытанне балетмайстар адказвае ўнікліва, маўляў, пажывём-пабачым.

По теме

Елізар'еў у эмоцыях і жэстах: у Мінску адкрылася незвычайная фотавыстава
Маргарыта Ізворска-Елізар'ева: "Елізар'еў чытаў мне вершы па-балгарску"
Елізар'еў: у маім лёсе Расія адыграла вырашальную ролю
Тэги:
балет "Спартак", Спартак, балет, Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета, Валянцін Елізар'еў, Мінск, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы