11:06 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
  • Певень павінен выбраць дзяўчыну, якая першай абярэцца шлюбам у наступным годзе
  • Варожбы - неад'емная частка калядвання на Шчадрэц
  • Да абрада рыхтуюцца адказна і пачынаюць з рэпетыцыі ў мясцовым клубе
  • Калядоўшчыкі разам з казой з песнямі выпраўляюцца шчадраваць па вёсцы
  • Цыганка абяцае ўсім ахвотным варожбы на новы год
  • Дзед разам са шчадрухамі абыходзіць усе хаты па чарзе
  • Калядоўшчыкаў сустракаюць радасна і адорваюць, каб у хаце не пераводзіліся грошы і быў добры ўраджай
  • Шчадрухі носяць з сабою казу і просяць вынесці каўбасу і сала, каб яна скакала
  • Першымі да вокнаў падбягаюць дзяўчаткі: бабка Ганна, а ці дома ў вас курачкі? Мо вам пакалядаваць, альбо так пачастуеце?
  • Казу абавязкова трэба паставіць на ногі і пагрукаць па падлозе, каб гаспадарам шчасціла
  • Абрад Шчадрэц у вёсках Рог і Восава з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, узяты пад ахову дзяржавы
© Sputnik / Сергей Лескеть /
Певень павінен выбраць дзяўчыну, якая першай абярэцца шлюбам у наступным годзе

Галоўнымі персанажамі ў гэтым абрадзе і адметнымі ад усіх іншых у Беларусі з’яўляецца Дзед і Баба. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як захоўваюць традыцыі на Салігоршчыне.

Абрад Шчадрэц альбо як кажуць мясцовыя "козлікі" ў такім выглядзе захаваўся толькі ў двух вёсках Салігорскага раёна: Восава і Рог. На сённяшні дзень у вёсцы Рог засталося крыху болей за чатыры хаты жыхароў, таму асноўнае святкаванне адбываецца ў Восаве.

На пачатку ўсе збіраюцца ў мясцовым доме культуры на рэпетыцыю абраду. Тут мясцовыя і турысты бачуць пастановачны абрад такім, як ён бытаваў тут спрадвеку.

Затым маладыя дзяўчаты ідуць варажыць. Кожная насыпае па жменьцы зернейка, а гаспадар выпускае пеўня — да чыёй жменькі певень найперш падыйдзе — тая дзяўчына й першая замуж пойдзе ў гэтым годзе.

Галоўнымі персанажамі ў гэтым абрадзе і адметнымі ад усіх іншых у Беларусі з'яўляецца Дзед і Баба. У Дзеда адмысловы берасцяны "шлем-маска". Зайшоўшы ў хату дзед найперш грукае ў столю і пытаецца дзе скарб схаваны. За тое яго задабрываюць грашыма. Баба засявае ў хаце зерне — што сімвалізуе ўрадлівасць і пладавітасць.

Сёлета следам за дзедам ішлі жанчыны з мясцовага хора: неслі Казу і Коніка, Жураўля, цыганка намагалася паваражыць. Кожнаму персанажу адведзена свая роля і свой пачастунак ад гаспадароў. Казу частавалі калбасой і бутэлькай, коніку і жураўліку меней шанцавала — часцей за ўсё іх чакала рэшата аўса і вада ў гарлачыку.

По теме

Беларускія Каляды
Тэги:
Народныя традыцыі, Шчадрэц, Каляды, Салігорскі раён, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы