07:12 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Фота

Сalifornication пад Лагойскам: лыжнікі і сноўбардысты закрылі сезон

Атрымаць кароткую спасылку
40810
  • Першая група ўдзельнікаў рыхтуецца да старту.
  • Вясна трывала заняла свае пазіцыі і дала доўгачаканае цяпло, але для добрага разгону ўсё-ткі патрэбен снег. Ён быў у адмысловым дэфіцыце.
  • Па правілах з'ехаць з трампліна можна не толькі на сноўбордзе ці лыжах, а на чым заўгодна.
  • У спаборніцтвах з радасцю прымалі ўдзел юныя спартсмены.
  • Арганізатары абяцалі прызы ўсім канкурсантам, таму што вырашыцца скокнуць у халодную ваду - ужо адважны ўчынак.
  • Тых, хто прызямліўся ў басейн, адразу выцягвалі з дапамогай выратавальнага круга і вяровак.
  • Удзельнікі маглі паказаць не толькі сваю спартыўную падрыхтоўку, але і крэатыўныя касцюмы.
  • Так, на Сalifornication была заўважана Лілу з фільма Пяты элемент.
  • Некаторыя спартсмены вырашылі абмінуць кропку адрыву і пракаціцца на сноўбордзе па воднай роўнядзі. Выходзіла эфектна і з вялікай колькасцю пырскаў.
  • Хтосьці вырашыў здзівіць журы каляровымі фарбамі.
  • А хтосьці нават каляровым дымам.
  • Максімальна засяроджаны Пікачу ў палёце.
  • З-за таго, што басейн надзіманы, лыжнікаў прасілі быць акуратнымі з палкамі падчас прызямлення.
  • Злыдзень з вядомага фільма жахаў вырашыў трохі развеяцца.
© Sputnik / Марина Серебрякова
Першая група ўдзельнікаў рыхтуецца да старту.

Легендарны Сalifornication праз чатыры гады перапынку прайшоў у лыжным комплексе "Лагойск": лыжнікі і сноўбардысты завяршылі зімовы сезон скачкамі з трампліну ў басейн.

Гэта доўгачаканая падзея для ўсіх аматараў экстрэмальных відаў спорту, у якой могуць прыняць удзел як прафесіяналы, так і пачаткоўцы. Для шматлікіх "каліфарняк" — не проста спаборніцтва, а добрая нагода пацешыцца з сябрамі і адарвацца. Вясна, яркае цёплае сонца і дзесяткі людзей у вар'яцкіх касцюмах — усё спрыяла выдатнаму настрою.

Пераможцаў вызначылі ў трох намінацыях: лепшы трук, лепшы касцюм і лепшае падзенне. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 100-бальнай сістэме. Дарэчы, адным з членаў журы была алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, таму, нягледзячы на відавочную несур'ёзнасць конкурсу, удзельнікі імкнуліся здзівіць і яе.

Тэги:
Сноўбордзінг, Лыжныя гонкі, Лагойск

Яшчэ фотастужкі

  • Вывяржэнне вулкана Мерапі
    Последнее обновление: 15:35 26.01.2021
    15:35 26.01.2021

    Землятрус, паводка і вулканы: стыхія абрынулася на Інданезію

    На Інданезію абрынуліся праліўныя дажджы, якія сталі прычынай моцнай паводкі. 15 студзеня адбыўся землятрус, які забраў 96 жыццяў, а на наступны дзень пачалося вывяржэнне вулкана Семеру. Потым прачнуўся яшчэ адзін - Мерапі.

    7
    14
  • Кошка і снег
    Последнее обновление: 13:45 26.01.2021
    13:45 26.01.2021

    Што значыць любіць снег? Пацешная фотатэрапія ад мілых звяркоў

    Здавалася, жыхары Еўропы хутка забудуць, як выглядае снег. Але ў гэтым годзе зіма ў Беларусі і іншых еўрапейскіх краінах выдалася па-сапраўднаму снежнай.

    17
    20
  • Белыя мядзведзі на Чукотцы
    Последнее обновление: 16:45 23.01.2021
    16:45 23.01.2021

    Як жывецца белым мядзведзям на Чукотцы: дзіўныя здымкі знікаючай Арктыкі

    Глядзіце ў фотастужцы Sputnik фатаграфіі дзіўнага падарожжа на мыс Кажэўнікава - асабліва ахоўную прыродную тэрыторыю на беразе Чукоцкага мора, дзе размешчана найбуйнейшае месца пражывання белага мядзведзя і лежні маржоў.

    53
    17
  • Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна
    Последнее обновление: 14:55 23.01.2021
    14:55 23.01.2021

    Як "цягнулі Каляду на дуб" у Бярэзінскім раёне

    У вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці існуе старажытны абрад провадаў Каляд "Цягнуць Каляду на дуб", які адзначаецца 21 студзеня і завяршае перыяд калядных свят. Пра гэта - наша чарговая фотастужка.

    40
    23

Галоўныя тэмы