Напярэдадні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які запланаваны ў Гомелі на 25-26 кастрычніка, у абласным цэнтры фарбуюць фасады, тынкуюць падпорныя сценкі, змяняюць тратуарную плітку. Горад над Сожам перажывае, мабыць, самы маштабны марафет за апошняе дзесяцігоддзе.
Маршрут руху кіраўнікоў дзяржаў не раскрываецца, але можна меркаваць, што іх першая сустрэча адбудзецца ў аэрапорце. Вядучую да яго вуліцу Федзюнінскага ўжо капітальна адрамантавалі, хоць яна была ў прыстойным выглядзе.
Самыя маштабныя пераўтварэнні закранулі цэнтр горада. Тут наносяць дарожную разметку, прыбіраюць лісце, мыюць помнікі, асабліва блізкія ўкраінскай культуры. Давайце паглядзім.
Чытайце таксама:
- Як Магілёў рыхтаваўся да Форуму рэгіёнаў>>

1/14
© Sputnik / Мария Амелина
Пешаходную зону на вуліцы Савецкай "апранаюць" у вышыванку, гэта амаль паўтара кіламетра пліткі ў стылістыцы беларускага арнаменту. Да гэтага часу тут была выкладзеная стандартная шэрая тратуарная плітка, яе акуратна знялі і паабяцалі выкарыстаць паўторна на перыферыі.

2/14
© Sputnik / Мария Амелина
Каб элементы арнаменту добра чыталіся, з іх трэба змесці будаўнічы пыл, чым і занятыя працаўнікі гарадской ЖКГ. На фота таксама можна назіраць прыклад мабільнага азелянення - да рабіній прыставілі ядловец ў бетонных гаршчках.

3/14
© Sputnik / Мария Амелина
Рабочыя і студэнты профільных спецыяльнасцяў ад самага ранку да захаду сонца мосцяць тратуары.

4/14
Плітку кладуць адначасова з двух бакоў вуліцы Савецкай.

5/14
У Гомельскім гарадскім ЖКГ сцвярджаюць, што новая плітка мясцовага вытворцы, таму для бюджэту гэта самы танны варыянт, але суму не агучваюць.

6/14
© Sputnik / Мария Амелина
Прахожыя вымушаныя крочыць прама па праезнай частцы цэнтральнай вуліцы паўмільённага горада.

7/14
© Sputnik / Мария Амелина
У горадзе мыюць помнікі, якія маюць дачыненне да Украіны. На днях зладзілі "лазню" для Тараса Шаўчэнкі, пена цякла аж на дарогу. Са скульптуры расійскага кампазітара Пятра Чайкоўскага, прадзед якога з-пад Крэменчуга, проста змялі пыл.

8/14
© Sputnik / Мария Амелина
Перакуры ў Гомелі для машыністаў спецтэхнікі сталі вялікай раскошай, бо часу засталося зусім мала. І тое агеньчык лепш схаваць.

9/14
© Sputnik / Мария Амелина
Вуліца Савецкая, па якой праедуць вышэйшыя кіраўнікі дзвюх краін, знакамітая сваёй арыгінальнай архітэктурай. Будынка немаладыя, таму іх абнаўляюць.

10/14
У абласным офісе "Белтэлекама" мадэрнізацыя фасадаў ідзе без аўралу. Мяркуючы па гэтым, удзельнікаў Форуму будынак ля цэнтральнай плошчы сустрэне ў такім вось выглядзе.

11/14
© Sputnik / Мария Амелина
Нягледзячы на крайнія тэрміны, работы выконваюцца з захаваннем тэхналогіі. Значыць, новая плітка не праваліцца пасля вясновага раставання снегу. Гэта, несумненна, натхняе гараджан. Бізнесмены паедуць, а пешаходы застануцца.

12/14
© Sputnik / Мария Амелина
На набярэжнай, якую таксама можна было паказаць высокім гасцям, у разгары яшчэ адна буйная будоўля. У абрывісты схіл парку "хаваюць" грамадскі туалет. Аб'ект складаны ва ўсіх адносінах і вельмі дарагі.

13/14
© Sputnik / Мария Амелина
На сайце дзяржзакупак пачатковы кошт грамадскай прыбіральні ў гомельскім парку ацэньваўся ў 750 тысяч долараў. Да Форуму будоўлю ну скончаць, хоць такія чуткі па горадзе хадзілі. У пашпарце аб'екта канчатковым тэрмінам паказаны снежань 2018 года.

14/14
© Sputnik / Мария Амелина
Выпадковасць ці не, але ў Гомелі ўжо другія выхадныя запар праходзяць агульнагарадскія суботнікі. Акцэнт зроблены на ўборцы лісця.