05:02 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Фота

Зіму замыкаці, вясну загукаці: у Строчыцах спявалі вяснянкі і палілі кола

Атрымаць кароткую спасылку
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (89)
21540
  • Абрад Гуканне вясны мае карані ў глыбокай старажытнасці.
  • У даўніну людзі верылі, што маці-зямлю трэба абудзіць ад зімовага сна.
  • Каб атрымаць добры ўраджай, трэба ў свой час завітаць вясну, якая прыносіць цяпло і прыдатнае для сяўбы надвор'е.
  • Сімваламі надыходу вясны з'яўляюцца птушкі - калі яны вяртаюцца з выраю, халады дакладна ўжо скончыліся.
  • У апошні тыдзень сакавіка ладзяць гулянні і ярмаркі.
  • Дзень ужо стаў даўжэй за ноч, а сонейка пачынае прыграваць зямлю.
  • Наваколле ўпрыгожвалі рознакаляровымі птушачкамі і стужкамі - яркія колеры сімвалізавалі росквіт прыроды.
  • Асабліва рады вясне дзяўчаты: нарэшце можна вадзіць карагоды і гушкацца на арэлях.
  • Прыгажосць беларускіх дзяўчын апяваецца ў шматлікіх вершах і песнях.
  • Гулянні - добры шанец і сябе паказаць, і на іншых паглядзець.
  • Коцікі ўжо паказваюць свае пухнатыя лапкі, з'явіліся і першыя кветкі.
  • Кожнае гулянне абавязкова суправаджаецца музыкай і спевамі.
  • Песні-вяснянкі прывітаюць вясну і запрашаюць услед гарачае лета.
  • Танцаваць можна ў агульным карагодзе або ў пары і прама на вуліцы - добрае надвор'е дазваляе.
  • На гулянні можна ўбачыць шмат розных інструментаў...
  • ...і наведвальнікаў усіх узростаў.
  • Шэсце з песнямі абыходзіць вёску.
  • Каб была праца для млына, трэба папрасіць у зямлі добрага ўраджаю.
  • Вогненае кола сімвалізуе сабой сонечны круг.
  • Красны - колер агню і маладосці, улюбёны колер для аздаблення і арнаментаў.
  • Кола адплывае ў далечыню, заклікае да нас вясну.
  • Людзі сабраліся на ўзбярэжжы і праважаюць яго песнямі.
  • Малеча радуецца, атрымаўшы прыгожыя цацкі.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Абрад "Гуканне вясны" мае карані ў глыбокай старажытнасці.

Напярэдадні Музей народнай архітэктуры і побыту зладзіў самае веснавое свята. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як весяліліся ў Строчыцах.

"Гуканне вясны" - старажытнае беларускае свята, звязанае з абуджэннем прыроды. Ад таго, як сустракалі вясну, залежыў дабрабыт селяніна, таму што абуджэнне прыроды абяцала ўрадлівасць зямлі. Свята адзначалася вельмі ўрачыста, весела і шумна.

Існуе шмат песень-вясновак, замоў і заклікаў, каб паспрыяць хутчэйшаму надыходу вясны. З паперы і тканіны людзі рабілі рознакаляровых птушак - сівалаў свята - і ўпрыгожвалі імі хаты і галлё. З цеста таксама пеклі печыва ў выглядзе птушачак і частавалі імі малечу і суседзяў.

Якія старажытныя абрады ўзнавілі ў музеі, высветліў фотакарэспандэнт Sputnik.

Чытайце таксама: 

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (89)
Тэги:
Гуканне вясны

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы