22:42 25 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Фота

Як Беларусь адзначыла Дзень Перамогі

Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (70)
7710
  • Беларусь адзначыла ў гэты чацвер 74-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
  • Раніцай 9 мая мінчане збіраліся ля Плошчы Перамогі.
  • Людзі ішлі з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі, каб далучыцца да рэспубліканскага шэсця Беларусь памятае.
  • Сёлета 9 мая ўдзельнікі акцыі ў Мінску стартавалі ад дома РСДРП.
  • На мерапрыемства таксама прыйшлі і школьнікі.
  • Ветэраны пачалі рассаджвацца на прыгатаваныя месцы задоўга да пачатку ўрачыстасцяў для традыцыйнай сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі.
  • На плошчы Перамогі ў Мінску прайшлі афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды 74-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
  • У цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і тры яго сыны.
  • Паводле яго слоў прэзідэнта, Вялікая Перамога - гэта здабытак не толькі тых людзей, хто перамог, але і наступных пакаленняў.
  • Сыны Аляксандра Лукашэнкі на Плошчы Перамогі 9 мая.
  • У Беларусі сёння налічваецца 6250 ветэранаў ВАВ.
  • У жывых засталося каля 15 тысяч пацярпелых ад вайны.
  • У адзінаццаць гадзін раніцы на Плошчы Перамогі ўсклалі вянкі і кветкі да манумента: гараджане прыйдуць сюды з партрэтамі сваіх родных.
  • Удзельнікі акцыі Бессмяротны полк далучыліся да рэспубліканскага шэсця Беларусь памятае.
  • Калі атмасфера на плошчы Перамогі панавала хай і ўрачыстая, але некалькі сумная, каля Палаца спорту ўсё наадварот: тут шум і мітусня.
  • Кірмаш майстроў і забаўляльныя зоны адкрыліся яшчэ раніцай, аднак адпачывальнікі запоўнілі лакацыі бліжэй да абеду.
  • На пляцоўцы каля Палаца спорту была арганізавана канцэртная праграма з выступленнем прафесійных артыстаў, якая працягвалася да 23:00.
  • Усе жадаючыя змаглі падпісаць паштоўку для ветэрана і адправіць яе ў Дзень Перамогі ў ГЦ Галерэя.
  • Святочны канцэрт прайшоў у Верхнім горадзе.
  • Адна з самых папулярных святочных лакацый у мінчан і гасцей сталіцы ў Дзень Перамогі - гэта музей Вялікай Айчыннай вайны і Парк Перамогі.
  • Шмат людзей у гэтым дзень наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны.
  • Сотні беларусаў і замежнікаў наведалі сталічны парк Перамогі.
  • У парку Перамогі людзі пакідалі пажаданні на імправізаванай сцяне памяці.
  • У Гомелі Дзень Перамогі адзначылі на на галоўнай гарадской вуліцы.
  • Святочны парад у цэнтры Гомеля.
  • Адзін з удзельнікаў парада Пётр Мельнікаў пайшоў на вайну ў 1943 годзе, удзельнічаў у вызваленні Гомеля, іншых гарадоў Беларусі.
  • Дзень Перамогі адзначылі і ў цэнтры Гродна.
  • Цырымонія ўскладання кветак праходзіла ў парку Жылібера каля помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.
  • Радасная сустрэча ветэранаў у Магілёве. Тысячы магілёўцаў прынялі ў абласным цэнтры ўдзел у святкаванні Дня Перамогі - жывая рака з гараджан з партрэтамі родных у руках расцягнулася на два кіламетры.
  • Святочны салют 9 мая ў Мінску.
  • Салют быў працяглым і зачаравальным.
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларусь адзначыла ў гэты чацвер 74-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гулянні з нагоды Дня Перамогі прайшлі ў чацвер па ўсёй Беларусі. Як прайшло самае масавае свята - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Дзень Перамогі - адно з самых масавых і любімых святаў беларусаў. І гэта не дзіўна, бо кожны трэці беларус стаў ахвярай Вялікай Айчыннай вайны. Таму 9 Мая - нагода не толькі ўспомніць подзвіг народа, але і падзякаваць тым, хто падарыў нам мірную будучыню.

Маштабныя гулянні з нагоды Дня Перамогі прайшлі 9 мая па ўсёй Беларусі. Тысячы людзей выходзілі на вуліцы Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў.

Па рэспубліцы прайшла акцыя "Беларусь памятае", у Мінску, Брэсце і Гродне таксама адбыўся "Бессмяротны полк". Зразумела, па ўсёй краіне ў гонар свята давалі канцэрты. Праходзілі і жалобныя мерапрыемствы.

Як Беларусь адсвяткавала 74-ю гадавіну Перамогі - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)
Тэги:
Беларусь, Дзень Перамогі

Яшчэ фотастужкі

  • Крещение у Всехсвятского храма
    Последнее обновление: 17:54 19.01.2020
    17:54 19.01.2020

    Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

    Праваслаўныя Беларусі святкуюць 19 студзеня Вадохрышча. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мінчане прыйшлі акунуцца ў іардань каля Усіхсвяцкага храма.

    36
    8
  • Брацкая свечка ў Столінскім раёне
    Последнее обновление: 16:24 15.01.2020
    16:24 15.01.2020

    Як на Палессі вырабляюць Брацкую свечку - фота

    Цікавая традыцыя існуе ў гэтых мясцінах ужо шмат стагоддзяў і ніколі не перарывалася. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны прыносяць ахвяру дзеля дабрабыту.

    412
    21
  • Выстава Аляксандра Ісачова
    Последнее обновление: 14:27 11.01.2020
    14:27 11.01.2020

    Ля забытых алтароў Аляксандра Ісачова

    Самы загадкавы мастак Беларусі Аляксандр Ісачоў нарадзіўся 11 студзеня 1955 года і памёр ва ўзросце 32 гадоў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях, ён пакінуў пасля сябе вялізную культурную спадчыну. У падборцы Sputnik - палотны таленавітага творцы.

    178
    18
  • Каляды ў вёсцы Скірмантава
    Последнее обновление: 12:58 09.01.2020
    12:58 09.01.2020

    Сапраўдны бенефіс Казы: як калядавалі ў Скірмантава - фота

    Творчыя калектывы беларускага аграгарадка ладзядзяць Калядкі штогод – мясцовыя жыхары чакаюць такіх гасцей і загадзя рыхтуюць для іх прысмакі.

    219
    16

Галоўныя тэмы