16:55 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
  • Першае свята роднай ежы прайшло ў Мінску ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі мерапрыемства і цяпер збіраюцца ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея задоўга да пачатку.
  • Беларускія фермеры з розных куткоў краіны традыцыйна прывезлі самаробныя прадукты.
  • Усе прысмакі можна не толькі набыць, але і пакаштаваць.
  • Адсюль ніхто не пойдзе галодным.
  • На гэты раз у меню акрамя смаўжоў па-бургундску, варэння з перца чылі, цукерак, пернікаў і мёду было шмат хлеба і сыру.
  • Складваецца адчуванне, што сярод беларускіх народных кухараў 80% – пекары і сыравары.
  • Уся прадукцыя - экалагічна чыстая, як і патрабуе рух slow food.
  • Акрамя традыцыйных беларускіх прысмакаў ёсць і дэлікатэсы, напрыклад, варэнне с перцу чылі і розныя вегетарыянскія прысмакі.
  • Асартымент такі вялікі, што галава ідзе кругам.
  • Сярод добрых традыцый Усё Сваё  – танцы і спевы.
  • Забаўляюць гасцей удзельнікі народнага гурта Варгін.
  • Яшчэ адзін традыцыйны пункт праграмы свята - жывы куточак.
  • У гэтым годзе тут было казляня і кураняты.
  • Арганізатары хацелі прывезці вожыка, але ён уначы ўцёк.
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Першае свята роднай ежы прайшло ў Мінску ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі мерапрыемства і цяпер збіраюцца ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея задоўга да пачатку.

Фермеры прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб пачаставаць сталічных жыхароў самаробнымі прысмакамі.

Упершыню свята роднай ежы "Усё Сваё " прайшло ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі смачнае мерапрыемства і, мяркуючы па колькасці наведвальнікаў, чакалі новага сезону з нецярпеннем.

Беларускія фермеры традыцыйна прывезлі пакаштаваць самаробныя прадукты. На гэты раз у меню акрамя смаўжоў па-бургундску, варэння з перца чылі, цукерак, пернікаў і мёду было шмат хлеба і сыру. Складваецца адчуванне, што сярод беларускіх народных кухараў 80% – пекары і сыравары.

Сярод добрых традыцый "Усё Сваё " – танцы, спевы і жывы куточак, дзе ў гэтым годзе было казляня і кураняты. Арганізатары хацелі прывезі вожыка, але ён уначы ўцёк.

Як прайшло самае смачнае беларускае свята, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, беларуская кухня

Яшчэ фотастужкі

  • Абрад Пахаванне Стралы ў вёсцы Стаўбун
    Последнее обновление: 14:52 01.06.2020
    14:52 01.06.2020

    Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" па традыцыі прайшоў у вёсцы Стаўбун

    Народнае беларускае свята Ушэсця не мае пэўнай даты - яно прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Звычайна на Ушэсце на Беларусі ладзілі таямічы абрад, традыцыя правядзення якога захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках.

    38
    16
  • Квітнеючы ў маі ландыш атрутны.
    Последнее обновление: 08:55 30.05.2020
    08:55 30.05.2020

    Самыя небяспечныя расліны Беларусі

    Пры "блізкім знаёмстве" з некаторымі раслінамі у вас можа быць вельмі сур'ёзнае атручванне, а ведаць небяспечныя віды варта і дарослым, і дзецям. Глядзіце фатаграфіі самых каварных раслін краіны на Sputnik.

    448
    19
  • Беларуская вясна
    Последнее обновление: 17:24 22.05.2020
    17:24 22.05.2020

    Спецыяльна для Дзюймовачкі: беларуская вясна ў макраздымках

    Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як выглядае сапраўдная вясна - з дажджоў і дрэннага надвор'я на гэта вельмі лёгка забыцца.

    90
    16
  • Мінчане ў масках
    Последнее обновление: 16:08 16.05.2020
    16:08 16.05.2020

    Мінчане ў масках: як праходзіць жыццё без каранціну

    На першы погляд жыццё ў беларускай сталіцы падобнае на звычайныя дні да пандэміі, калі б не вялікая колькасць людзей у масках. Акрамя таго, асабліва ў пятніцу прыкметна пусцеюць крамы і кафэ, якія, здавалася б, чакаюць наведвальнікаў.

    52
    19

Галоўныя тэмы