01:58 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.45
Фота

У госці да радзімічаў: абрады старажытных славян аднавілі ў Радомлі

Атрымаць кароткую спасылку
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (78)
24810
  • Замкавая гара ў Радомлі прыняла этнічнае свята У госці да Радзімічаў у шосты раз.
  • Убачыць аднаўленне побыту і культуры старажытных славян з'ехаліся госці не толькі з Беларусі, але і з блізкага замежжа.
  • На этнафестывалі ў гасцей і ўдзельнікаў была добрая магчымасць цалкам акунуцца ў гісторыю.
  • На свяце адбылося тэатралізаванае прадстаўленне Падарожжа ў сваю даўніну.
  • Падчас яго можна было ўбачыць, як нашы продкі апраналіся і якія абрады праводзілі.
  • Вогненае кола - адзін з галоўніх сімвалаў, ён пазначае сонейка і жыццёвую моц.
  • Рэканструктары сабраліся каля сапраўднага капішча.
  • Удзел у абрадзе прымалі не толькі дарослыя, але і малеча.
  • Пасля зладзілі забіяцкія танцы і скокі праз вогнішча.
  • З агнём было звязана шмат абрадаў, якія прызваныя паўплываць на ўрадлівасць глебы і шчаслівае жыццё.
  • Гульня Ручай добра знаёмая нават сучасным дзецям.
  • Кажуць, калі пара перасцочыць праз вогнішча, трымаючыся за рукі, у яе будзе лад і дабрабыт на ўсё жыццё.
  • Але не толькі мірныя забавы суправаджалі жыццё нашых продкаў.
  • Падчас бойкі ворагі паспрабавалі захапіць паселішча радзімічаў.
  • А жанчын - узяць у палон.
  • Дамы радзімічаў сажглі дашчэнту.
  • Падчас жорсткай бітвы шмат хто ўпаў і ўжо не падняўся.
  • Жанчыны лямантавалі над сваімі каханымі.
  • Пасля ўсе аддалі даніну памяці тым, хто паў.
  • Пасля рэканструкцыі ўсе зноў вярнуліся да музыкі і танцаў.
  • У рамеснікаў побач можна было набыць самыя розныя ўпрыгажэнні.
  • І нават паглядзець, як іх робяць.
  • А таксама паўдзельнічаць у старажытных гульнях.
  • Некаторыя вырабы пераасэнсоўвалі традыцыйныя матэрыялы.
  • На этнафестывалі кожны змог знайсці забаву на свой густ.
  • Некранутая прырода выглядае менавіта так, як у тыя часы, калі тут жылі сапраўдныя старажытныя плямёны.
© Sputnik Альфред Микус
Замкавая гара ў Радомлі прыняла этнічнае свята "У госці да Радзімічаў" у шосты раз.

Этнафестываль, прысвечаны культуры і побыту старажытных славян, прайшоў ужо ў шосты раз.

Замкавая гара ў Радомлі прыняла этнічнае свята "У госці да Радзімічаў" у шосты раз. Жыхары Магілёўшчыны, госці са ўсёй Беларусі і нават з блізкага замежжа сабраліся, каб наведаць музей пад адкрытым небам, паўдзельнічаць у майстар-класах рамесніцаў і, канешне, убачыць адноўленыя абрады старажытных славян і рэканструкцыю бою за паселішча. 

Госці свята маглі ўбачыць як здабываюць жывы агонь, пакланяюцца ідалам і ладзяць забіяцкія скокі праз вогнішча і старажытныя гульні, танцы. Аднім з самых відовішчных эпізодаў свята стала бітва з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі "Вітланд" і "Хірд Ваўкі". 

Побач з "капішчам" і паселішчам разгарнуліся гандлёвыя рады, на якіх можна было набыць прыемныя сувеніры. Завяршылася свята ўзнагароджаннем удзельнікаў і канцэртнай праграмай. 

Глядзіце ў фотарэпартажы карэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса, як прайшоў этнафестываль.

Чытайце таксама: 

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (78)
Тэги:
абрады Беларусі, Народныя традыцыі, Гістарычная рэканструкцыя, Фестываль

Яшчэ фотастужкі

  • Крещение у Всехсвятского храма
    Последнее обновление: 17:54 19.01.2020
    17:54 19.01.2020

    Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

    Праваслаўныя Беларусі святкуюць 19 студзеня Вадохрышча. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мінчане прыйшлі акунуцца ў іардань каля Усіхсвяцкага храма.

    12
    8
  • Брацкая свечка ў Столінскім раёне
    Последнее обновление: 16:24 15.01.2020
    16:24 15.01.2020

    Як на Палессі вырабляюць Брацкую свечку - фота

    Цікавая традыцыя існуе ў гэтых мясцінах ужо шмат стагоддзяў і ніколі не перарывалася. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны прыносяць ахвяру дзеля дабрабыту.

    372
    21
  • Выстава Аляксандра Ісачова
    Последнее обновление: 14:27 11.01.2020
    14:27 11.01.2020

    Ля забытых алтароў Аляксандра Ісачова

    Самы загадкавы мастак Беларусі Аляксандр Ісачоў нарадзіўся 11 студзеня 1955 года і памёр ва ўзросце 32 гадоў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях, ён пакінуў пасля сябе вялізную культурную спадчыну. У падборцы Sputnik - палотны таленавітага творцы.

    176
    18
  • Каляды ў вёсцы Скірмантава
    Последнее обновление: 12:58 09.01.2020
    12:58 09.01.2020

    Сапраўдны бенефіс Казы: як калядавалі ў Скірмантава - фота

    Творчыя калектывы беларускага аграгарадка ладзядзяць Калядкі штогод – мясцовыя жыхары чакаюць такіх гасцей і загадзя рыхтуюць для іх прысмакі.

    203
    16

Галоўныя тэмы