Фота

Дзе каза ражком - там жыта стажком: як калядавалі ў Строчыцах

Падпісацца
У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту Каляды зладзілі ў дзень зімовага сонцастаяння. Глядзіце на фота, як па вёсцы хадзілі калядоўшчыкі.

Традыцыйнае народнае свята ў Строчыцах прайшло на мінулых выхадных і падаравала шмат пазітыўных эмоцый тым, хто засумаваў ад шэрай і бясснежнай зімы, якая зараз пануе ў Беларусі. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў свята і падзяліўся здымкамі старажытнага абраду. 

Каза - цэнтральны персанаж на святочным вечары - Sputnik Беларусь
Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі

Каляды – адно з галоўных беларускіх зімовых свят. Яно мае доўгую гісторыю і спалучае ў сабе як хрысціянскія, так і старажытныя традыцыі. Шматкаляровае карнавальнае шэсце з віфлеемскай зоркай адбываецца штогод напярэдадні свята Божага Нараджэння. 

Сэнс народных абрадаў, якія праводзяцца падчас Каляд, у тым, каб наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым годзе. У гэтым калядоўшчыкам дапамагаюць прыпеўкі, замовы і розныя магічныя дзеянні.

Калядоўшчыкі віншавалі гаспадароў хаты, спявалі песні, хадзілі з музыкай і танцамі. Сярод іх можна было сустрэць шмат розных персанажаў - Казу, Мядзведзя, Цыгана, Дзеда і Бабу, Урача, Чорта і іншых.

У гэтым годзе ў Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту Каляды зладзілі ў дзень зімовага сонцастаяння, які ў старажытны час быў адным з чатырох асноўных дней сонцавароту. Як гэта было, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

© Sputnik / Альфрэд МікусНа традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў.
На традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў. - Sputnik Беларусь
1/15
На традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусКаза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся.
Каза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся. - Sputnik Беларусь
2/15
Каза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся.
© Sputnik / Альфрэд МікусДобра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў.
Добра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў. - Sputnik Беларусь
3/15
Добра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусДля дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі.
Для дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі. - Sputnik Беларусь
4/15
Для дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех.
Калядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех. - Sputnik Беларусь
5/15
Калядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў.
Свята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў. - Sputnik Беларусь
6/15
Свята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусМузыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў.
Музыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў. - Sputnik Беларусь
7/15
Музыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусА колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах!
А колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах! - Sputnik Беларусь
8/15
А колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах!
© Sputnik / Альфрэд МікусРэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі.
Рэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі. - Sputnik Беларусь
9/15
Рэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі.
© Sputnik / Альфрэд МікусТрадыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы.
Традыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы.  - Sputnik Беларусь
10/15
Традыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы.
© Sputnik / Альфрэд МікусІ Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды.
І Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды. - Sputnik Беларусь
11/15
І Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды.
© Sputnik / Альфрэд МікусАле галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная.
Але галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная. - Sputnik Беларусь
12/15
Але галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю
Калі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю  - Sputnik Беларусь
13/15
Калі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю
© Sputnik / Альфрэд МікусПадчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку.
Падчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку. - Sputnik Беларусь
14/15
Падчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і.
Свята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і. - Sputnik Беларусь
15/15
Свята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і.
Стужка навiн
0