21:06 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Фота

Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота

Атрымаць кароткую спасылку
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (14)
17410
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў
© Sputnik Альфред Микус
Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў находзіцца ў мястэчку Наднёман, што на Узденшчыне.

Рэстаўрацыя навуковай лабараторыі беларускага Тэслы пачалася ў 2014 годзе і працягваецца дагэтуль сіламі энтузіястаў. Як сядзіба выгляядае зараз - у фотастужцы Sputnik.

Навукоўца і даследчыка Якуба Наркевіча-Ёдку сучаснікі называлі "беларускім Тэслам" і параўновалі з Ламаносавым. Напрыканцы XIX стагоддзя ён праводзіў свае эксперыменты ў сядзібе "Наднёман", а вынікі прафесар электраграфіі і магнетызму прадстаўляў па ўсёй Еўропе.

Некаторыя сваё вынаходніцтвы Якуб выкарыстоўваў на ўласных землях - метэастанцыі і электракультывацыю глебы, але мясцовыя жыхары не змаглі ацаніць адукаванасць і спрактыкаванасць навукоўца і паміж сабой называлі яго "дзіваком". У 1905 годзе ён памёр і сядзібу чакаў лёс многіх маёнткаў тых часоў на тэрыторыі Беларусі. Тым больш, што пасля рэвалюцыі яе разрабавалі - бясследна знікла ўнікальная бібліятэка і навуковае абсталяванне. Да Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся дзіцячы санаторый, а ў ваенныя гады сядзіба была ўзарваная.

Многія беларускія гістарычныя мясціны аднаўляюцца сіламі энтузіястаў і сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў не стала выключэннем. У 2014 годзе пачалася рэстаўрацыя ўязной брамы сядзібы за сродкі Дабрачыннага фонда імя прафесара Наркевіча-Ёдкі, да працы далучыліся валанцёры.

Як зараз ідзе аднаўленне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (14)
Тэги:
Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы