08:10 11 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Фота

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" па традыцыі прайшоў у вёсцы Стаўбун

Атрымаць кароткую спасылку
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (96)
7510
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.
  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.

Народнае беларускае свята Ушэсця не мае пэўнай даты - яно прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Звычайна на Ушэсце на Беларусі ладзілі таямічы абрад, традыцыя правядзення якога захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" традыцыйна ладзілі на Беларусі на Ушэсце - свята, якое прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Сёння ён праводзіцца толькі у некалькіх вёсках Веткаўскага і Чачэрскага раёна на Гомельшчыне.

Напрыклад, у 2005 годзе гэтаму абраду ў вёсцы Казацкія Балсуны надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

На гэты раз фотакарэспандэнт sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на ваджэнне Стралы ў вёсцы Стаўбун. З-за эпідэміялагічнага становішча сюды не запрашалі вялікай колькасці гасцей і правялі абрад толькі ў коле блізкіх людзей.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як на Беларусі захоўваюць традыцыю аднаго з самых таямнічых і архаічных абрадаў.

Глядзіце таксама:

  • Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота
  • Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (96)
Тэги:
Беларусь, Традыцыі і абрады

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы