16:58 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
  • Пінчук вырабляе мэблю з лазы
© Sputnik Виктор Драчев
Дзмітрый Паўлючык з Пінска з'язджае з горада ў вёску Дамашыцы, дзе ў яго ёсць участак зямлі і невялікі домік, пабудаваны сваімі рукамі. Ён служыць яму майстэрняй.

Майстар займаецца лозапляценне ўжо больш за 20 гадоў, а з гэтага года і матэрыял для працы вырошчвае сам. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як з'яўляюцца на свет плеценыя прадметы інтэр'еру.

Дзмітрый Паўлючык з Пінска з'язджае з горада ў вёску Дамашыцы, дзе ў яго ёсць участак зямлі і невялікі домік, пабудаваны сваімі рукамі. Ён служыць яму майстэрняй. Тут нараджаюцца яго працы: плеценыя з лазы ложкі, камоды, крэслы-качалкі, сталы, крэслы.

Вырабам мэблі Дзмітрый захапіўся не адразу. Пачынаў з малога: кошыкі, абажуры. Атрымлівалася не адразу, але упартасць і праца, кнігі, інтэрнэт, дзе вельмі шмат карысных саветаў, прынеслі свой плён. Упадабаны занятак не кінуў, а з гадамі і руку набіў. Удзел у выставах-кірмашах, параўнанне сваіх вырабаў з працамі іншых майстроў умацавалі упэўненасць у тым, што ў яго атрымліваецца і атрымліваецца нядрэнна.

Сёння ён ужо вопытны майстар. За плячыма творчы шлях даўжынёю ў 21 год. Многія, хто пачынаў з ім асвойваць лозапляценне, даўно ўжо кінулі гэты занятак, а ён выстаяў і працягвае гэтым займацца. Больш за тое, удасканальваецца. Кошыкі ўжо мала цікавяць Дзмітрыя. Асартымент яго вырабаў значна шырэйшы і разнастайнейшы. Аднолькавых мадэляў няма, усе яны індывідуальныя.

Перш чым узяць заказ, Дзмітрый цікавіцца, дзе будзе стаяць выраблены ім стол, крэсла, камода, ложак. І разам з заказчыкам вызначаюць памер, дызайн і нават колер выраба, каб ён добра ўпісаўся ў інтэр'ер. Занятак гэта клапотны, кажа майстар, але цікавы. На свае вырабы ён дае гарантыю. Але вяртання не бывае. Выпрабаванне часам і фізічнай нагрузкай яны праходзяць паспяхова.

Па словах Дзмітрыя, попыт на плеценую мэбля з гадамі расце. Заказы да яго паступаюць. І ён сутыкнуўся з праблемай недахопу матэрыялу. Здавалася б, балота побач, лазы павінна быць у дастатку. Аднак добрых аднагадовых парасткаў для вязання як раз і не знайсці. Штогадовыя вясновыя пажары пад корань выпальваюць запатрабаваныя рамеснікамі хмызнякі.

У мінулым годзе ў майстра саспела думка самому вырошчваць лазу, як гэта робяць ва Украіне, у Расіі. Купіў у Санкт-Пецярбургу саджанцы адразу чатырох гатункаў і заняў імі на прысядзібным участку цэлую сотку зямлі.

Суседзі, убачыўшы, як ён утыкае ў зямлю дубцы, тут жа задаліся пытаннем, а што гэта за цудоўную культуру ён вырашыў вырасціць. Спачатку Дзмітрый жартам адказваў, што гэта ананасы. Паверылі. А калі лаза стройнымі радамі паднялася на два метра ў вышыню, перавёў стрэлкі на каноплю - лісце падобнае. У гэты раз жарт ацанілі.

Лаза добра прынялася на палескай зямлі і за сезон выцягнулася да трох метраў у вышыню. Выдатны матэрыял для работы! Але гэтага вельмі мала, каб круглы год займацца вырабам мэблі.

І Дзмітрый звярнуўся ў Пінскі райвыканкам з просьбай выдзеліць яму ўчастак зямлі для вырошчвання лазы ў прамысловых аб'ёмах. Мясцовыя ўлады пайшлі насустрач, майстар атрымаў у арэнду цэлы гектар недалёка ад дома і зараз займаецца яго засваеннем.

У гэтым годзе здыме першы ўраджай. Зусім нетыповы для Палесся, дзе народ, у асноўным займаецца вырошчваем гародніны, ягад і садавіны, але так неабходны для яго працы.

Тэги:
Палессе

Яшчэ фотастужкі

  • Урачыстае адкрыццё юбілейнага сезону ДУМ-катка адбылося ў суботу ў Маскве.
    Последнее обновление: 11:56 01.12.2020
    11:56 01.12.2020

    Фігурысты і акцёры адкрылі навагодні каток на Чырвонай плошчы

    У гэтым сезоне знакаміты маскоўскі ДУМ-каток змяніўся ў казачную зімовую краіну з навагоднімі аленямі, вясёлымі пінгвінамі і мудрымі совамі.

    8
    18
  • Фотаздымак расійскага фатографа Кацярыны Мухінай, які стаў фіналістам ў катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.
    Последнее обновление: 11:57 30.11.2020
    11:57 30.11.2020

    Каханне пераадолее ўсё: лепшыя вясельныя фота 2020

    Толькі шчырыя эмоцыі, бясконцае каханне, неверагоднае пачуццё стылю - і ніякіх шаблонаў і банальнасцяў. Менавіта так здымаюць вясельныя фатографы, якія перамагаюць на конкурсах.

    17
    16
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    Последнее обновление: 17:57 29.11.2020
    17:57 29.11.2020

    Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

    Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

    1419
    11
  • Залаты хлопчык Дыега: жыццё легенды футбола ў фота
    Последнее обновление: 11:57 26.11.2020
    11:57 26.11.2020

    Залаты хлопчык Дыега: жыццё легенды футбола ў фота

    Дыега Марадона - адна з самых яскравых зорак футбола. У аргентынскага паўабаронцы і нападніка - велізарная колькасць спартыўных тытулаў, армія фанатаў і нават царква яго імя з сапраўднымі адэптамі культу Марадоны ў Аргенціне і Неапалі.

    14
    27

Галоўныя тэмы