15:07 08 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
© Sputnik Альфред Микус
15 лютага ў Беларусі адзначаюць адно з вялікіх свят - Стрэчанне Гасподняе.

15 лютага ў Беларусі адзначаюць адно з вялікіх свят - Стрэчанне Гасподняе. У народзе яго яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята і ў хрысціянскай, і ў народнай культуры выступае "Грамнічная" свечка, асвечаная ў храме.

Назва прыйшла, хутчэй за ўсё, ад паганскага бога Грамаўніка (Перуна), якому прыпісвалася стварэнне вясновых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінна была змяншацца сіла зімы: "На Грамніцы - паўзіміцы" ці "Як прыйдзе грамніцы - скідай рукавіцы". Грамніцы народ ўспрымаў як сустрэчу зімы з летам.

У вёсцы Пласток Любанскага раёна Беларусі раней традыцыйна рабілі свечкі ў кожным доме і імкнуліся іх асвяціць у царкве напярэдадні свята. Запальваліся свечкі ў выпадку гора ў сям'і, у выпадку неабходнасці ачысціць дом ці жывёлу, альбо хворага, свечкі запальвалі падчас навальніцы, каб маланка дом не спаліла.

У гэтым годзе 14 лютага ў Пластокскі сельскі дом культуры прыехалі паўдзельнічаць у Грамніцах яшчэ і жыхары вёскі Камуна Любанскага раёна.

Святочныя традыцыйныя гулянні ў вёскі Пласток пачынаюцца карагодамі: адна група ходзіць сваім карагодам, паказваючы лета, іншая група - сваім карагодам, паказваючы зіму. Усе сустракаюцца ў цэнтры вёскі, вітаюць адзін аднаго і выказваюць пажаданні аб будучыні лета. Спяваюць:

"У нас сегонне стрэчанне, стрэчанне. Зіма з Летам стрэлася, стрэлася. Лета Зіму піхнула, піхнула. І ножачку звіхнула, звіхнула. Пайшло Лета скачучы, скачучы. Зіма пайшла плачучы, плачучы".

Пакуль водзяцца карагоды і спяваюцца грамнічны песні, мясцовы мужчына ад "грамнічнай" свечкі запальвае невялікае вогнішча з саломы і шчапы - "жывы агонь", каб абараніцца ад злых духаў.

Вакол гэтага вогнішча ўсе водзяць карагоды, традыцыйна перакідваюцца паміж сабой блінамі. Бліны ў дадзеным абрадзе ўвасабляюць сонца. Жанчыны, каб вясне дарогу паказаць, выходзяць з блінамі і адзін аднаму перакідваюць бліны, рукамі іх не ловяць: "Няхай у снег упадзе, Сонейка снег тапіць пачне", потым бліны паднімаюць са снегу і вешаюць або закідваюць на дрэвы, каб падкарміць птушачак.

Потым качаюць упрыгожанае стужкамі і кветкамі кола ад калаўрота па вёсцы. Сталыя жанчыны камандуюць: "Дзяўчаты, каціце калясо-Сонейка па вуліцы, каб сонца на лета перакацілася, каб лецечка абудзілася!". Дзяўчыны качаюць па вуліцах упрыгожанае кола, перахапляючы яго адна ў адной.

Пасля дзяўчаты ідуць стукаць у "бляшанку" (кавалак бляхі) драўлянымі палкамі, часцей старым верацяном, драўлянымі лыжкамі, каб абудзіць бога-грамаўніка, які дапаможа лету ў барацьбе з зімой.

Ну а потым - усе за сталы на вясёлую вечарыну з народнымі песнямі і прыпеўкамі!

Чытайце таксама:

Тэги:
Стрэчанне Гасподняе, свята, Праваслаўе, Грамніцы

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы