23:15 15 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Шэнгенская віза

МУС: "шэнген" можа патаннець да 35 еўра ўжо ў наступным годзе

© Sputnik
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1001

У выпадку падпісання пагаднення з ЕС тэрмін дзеяння шэнгенскіх візаў можа быць павялічаны ў асобных выпадках да пяці гадоў.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Беларусь працягвае перамовы з Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі, заявіў падчас анлайн-канферэнцыі ў аўторак начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, завяршальны этап у перамовах па спрашчэнні візавага рэжыму можа адбыцца ў чэрвені, калі Беларусь наведае дэлегацыя Еўрасаюза. Ён выказаў упэўненасць, што ў такім выпадку пагадненне пачне дзейнічаць з 2018 года.

"Пагадненне будзе рэгламентаваць парадак выдачы доўгатэрміновых віз, вызначыць катэгорыі грамадзян, якія будуць мець права на гэта, а таксама паменшыць кошт шэнгенскай візы да 35 еўра", — сказаў Бягун.

Ён адзначыў, што, паводле статыстыкі, беларусы менш за ўсіх атрымліваюць адмовы ў выдачы шэнгенскіх візаў, а таксама займаюць лідзіруючыя пазіцыі па ліку выдадзеных "шэнгенаў".

Таксама Бягун дадаў, што пасля ўступлення ў сілу пагаднення грамадзяне Беларусі ў асобных выпадках змогуць атрымаць візу на тэрмін да пяці гадоў.

Перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму Беларусі з ЕС працягваюцца з пачатку двухтысячных, аднак з-за шэрагу прычын бакі пакуль не дасягнулі поўнага ўзаемаразумення ў гэтым пытанні. Шэнгенская віза для беларусаў — адна з самых дарагіх, яна каштуе 60 еўра. У сярэдзіне мая кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заяўляў, што рана ці позна пагадненні будуць падпісаны.

Тэги:
Візы, МУС Беларусі, Аляксей Бягун, Беларусь

Галоўныя тэмы