06:31 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.40
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2330

Тэлевядучая запісала перадвыбарчы ролік, у якім прызналася, што збіраецца змагацца за правы жанчын і дзяцей.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Расійская журналістка і праваабаронца Кацярына Гардон паведаміла, што вылучыла сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Расіі, якія пройдуць у 2018 годзе.

Адпаведны ролік з перадвыбарчай прамовай з'явіўся на сайце gordonzabab.ru ("Гардон за баб").

Гардон паведаміла, што галоўная ідэя яе перадвыбарнай барацьбы заключаецца ў абароне правоў жанчын і дзяцей, а саму сябе яна назвала кандыдатам за правы жанчын і дзяцей.

"Правы жанчын і дзяцей — люстэрка расійскай рэальнасці", — так гучыць лозунг тэлевядучай.

"Мы — краіна маці-адзіночак, на якіх усім пляваць", — заявіла Гардон у сваім перадвыбарчым роліку.

Кацярыне Гардон 37 гадоў, яна маці дваіх дзяцей. У журналістыцы — 10 гадоў. Пяць гадоў таму заснавала ўласную юрыдычную кампанію, якая займаецца абаронай правоў жанчын і дзяцей у Расіі.

Раней аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах абвясціла "свецкая львіца" Ксенія Сабчак.

Тэги:
выборы, выборы президента России, Кацярына Гардон, Расія

Галоўныя тэмы