11:16 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Ігар Дадон і Аляксандр Лукашэнка

Дадон запрасіў Лукашэнку ў сваю родную вёску

© Photo : Sputnik Молдова / Мирослав Ротарь
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2410

На мінулым тыдні прэзідэнт Беларусі знаходзіўся з двухдзённым афіцыйным візітам у Малдове.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон прапанаваў беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку наведаць яго родную вёску, паведаміў ён падчас інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

На мінулым тыдні прэзідэнт Беларусі знаходзіўся з двухдзённым афіцыйным візітам у Малдове.

"Было шмат ініцыятывы і добрых праектаў, пра якія казалі ўпершыню і запусцілі. Але асабіста для мяне важна было тое, што мы з Аляксандрам Рыгоравічам дамовіліся, што ён прыедзе ў маё роднае сяло восенню гэтага года або наступнага", — адзначыў Дадон.

Малдаўскі лідар таксама паведаміў, што Лукашэнка адказаў на дадзенае запрашэнне згодай.

Дадон дадаў, што ў роднай вёсцы сам робіць віно і паабяцаў навучыць беларускага лідара гэтаму рамяству.

"Ён кажа: "З задавальненне прыедзем. Паглядзім, як збіраеце вінаград. Таму што, можа быць, і ў нас у Беларусі будзем з часам развіваць гэты сегмент", — распавёў кіраўнік Малдовы.

Раней Лукашэнка прызнаўся, што нідзе не адчувае такой настальгіі, як у Малдове.

По теме

Дадон уручыў Лукашэнку падарункі, якія могуць не ўлезці ў самалёт
Лукашэнку і Дадону паказалі, як працуюць трактары з "вышыванкамі"
Тэги:
Ігар Дадон, Аляксандр Лукашэнка, Малдова

Галоўныя тэмы