02:58 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў

Пасол Расіі: візіт Пуціна ў Мінск - гэта знак падтрымкі Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
610

У нядзелю прэзідэнт Расіі па запрашэнні свайго беларускага калегі прыме ўдзел у закрыцці II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Інтэграцыйны парадак дня ў рамках Саюзнай дзяржавы будзе пашырацца, сказаў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У адказ на пытанне, што азначае будучы візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Мінск дыпламат заявіў, што "такога маштабу падзея, якую трактаваць можна толькі адназначна - у падтрымку асаблівых адносін паміж Расіяй і Беларуссю, падтрымку новых планаў па інтэграцыйным парадку дня і падтрымку той традыцыі добрага , шчырага, сяброўскага стаўлення мільёнаў грамадзян нашых краін".

Паводле яго слоў, грамадзяне Расіі і Беларусі дзякуючы Саюзнай дзяржаве маюць сёння права выбіраць месца працы, месца жыхарства, лячэння і адпачынку без якіх-небудзь перашкод.

"Я думаю, што гэты парадак дня Саюзнай дзяржавы будзе пашырацца. Пры гэтым мы разумеем, што ў кожнай дзяржавы свой нацыянальны інтарэс", - адзначыў Мезенцаў.

Напрыканцы ён дадаў, што Расія і Беларусь павінны ўзаемадзейнічаць на карысць людзей, улічваючы нацыянальныя інтарэсы.

Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы