МЗС: у Мінску будуць рады візіту Уладзіміра Пуціна

© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Расіі плануе наведаць урачыстую цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у нядзелю 30 чэрвеня.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. У беларускай сталіцы будуць рады расійскаму прэзыдэнту Уладзіміру Пуціну, сказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: Беларусі выпаў гонар стаяць ля вытокаў Еўрапейскіх гульняў

"Мы цяпер працуем над падрыхтоўкай візіту на цырымонію закрыцця (II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik), уключаючы візіт прэзідэнта Расіі, якога мы вельмі рады будзем бачыць", - адзначыў беларускі дыпламат.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ніякіх адмысловых дэталяў у візіце няма. Усё вызначаецца ў адпаведнасці з пажаданнямі кіраўнікоў дзяржаў, якія прыязджаюць у Мінск.

"З нашага боку нязменнай будзе максімальная ветлівасць і гасціннасць", - падсумаваў Андрэй Дапкюнас.

У мінулую пятніцу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым сказаў, што Мінск плануе наведаць Уладзімір Пуцін. Беларускі лідар удакладніў, што яго расійскага калегу чакаюць на закрыцці Еўрапейскіх гульняў.

У аўторак стала вядома, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць закрыццё Еўрапейскіх гульняў.

Стужка навiн
0